Юрка Хмялеўскі. Ад Рэдактара.

Jerzy ChmielewskiУ красавіку Польшча адзначала 1050-ую гадавіну свайго хрышчэння. Юбілейныя ўрачыстасці – пад ганаровым патранатам прэзідэнта Анджэя Дуды – адбыліся ва ўсёй краіне, таксама на Беласточчыне, хаця сюды Хрыстова вера прыйшла значна пазней і спярша з усходу, а толькі пасля з захаду. У 966 г. (прынята, што было гэта 14 красавіка) у Гнезне на сённяшняй Познаншчыне хрысціўся пястоўскі князь Мешка І і яго жонка чэшка Дабрава. Так зрадзілася польская дзяржава, і такі вось, а не іншы, выбар паўплываў на тое, што пасля касцельнага расколу сталася яна каталіцкай. Тымчасам на нашу Беласточчыну хрысціянства прыйшло пераважна не з захаду, але з усходу, як пазнейшае праваслаўе. Гэты рэлігійны падзел ператрываў тут да нашых часоў і таму, скажам, у гэтым годзе адны святкуюць Вялікдзень толькі на пачатку траўня, калі іншыя даўно ўжо яго адсвяткавалі.

Пры нагодзе святкаванняў круглай гадавіны ахрышчэння Польшчы ў нас на Падляшшы ажылі, на жаль, спробы перайначання гісторыі. Праваслаўная вера, хаця тут карэнная і прысутная ўжо шмат-шмат стагоддзяў, на жаль, ёсць часам маргіналізаваная. Прытым такія адносіны зусім несправядлівыя, нічым неабгрунтаваныя і неапраўданыя. А з другога боку маргіналізацыя праваслаўя, а затым нас – аўтахтонных вернікаў, беларусаў, пярэчыць жа ідэі шматкультурнасці Падляшша, якою ўсе так ганарацца і хваляцца на ўвесь свет. І не здзіўляе, калі такімі ігнарантамі з’яўляюцца простыя і нявучаныя тутэйшыя радавітыя католікі ці неафіты, якія хочуць быць стопрацэнтнымі палякамі. Але калі робяць так навукоўцы, гэта ўжо праява з іх боку шкоднай усім неталерантнасці.

„Часопіс” з самога пачатку насуперак тых жа ігнарантаў ёсць доказам, што на Беласточчыне пражываюць усё-такі беларусы, праваслаўныя. І то здавён. Гэту гістарычную праўду прыходзіцца нам, аднак, безупынна абараняць. Недзе дваццаць гадоў таму, памятаю, часта вялі мы такую адкрытую палеміку з прафесарам Юзафам Марошкам з беластоцкага ўніверсітэта. Так склалася, што тры гады таму запрасіў я яго ў Гарадок на канферэнцыю з нагоды 150-ых угодкаў Студзеньскага паўстання. Выступіў ён з дакладам пра двор у Мастаўлянах і наваколле як радзіму Кастуся Каліноўскага – „камісара польскага Нацыянальнага ўраду ўпаўнамочанага на Літву”. Дарэчы, мала хто ведае, што ў тым двары штодзённай мовай паноў і службы была руская мова, хаця навокал, вядома, аж гудзела ад тадышняй беларушчыны. Нягледзячы на сваё нахільнае аднабаковае польскае бачанне тутэйшай гісторыі, праф. Юзаф Марошак здаўся мне даволі адкрытым на крыху іншыя погляды. Надта не аспрэчваў, скажам, таго, што Кастусь Каліноўскі як свой астаўся таксама ў памяці беларусаў.

Ад некалькіх месцаў у „Ч” публікуем знакаміты даклад пра тое з гарадоцкай канферэнцыі нашай рэдакцыйнай сяброўкі, праф. Лены Глагоўскай. І вось цяпер, калі я ўжо думаў, што праф. Марошак пагадзіўся ўрэшце з нашым беларускім бачаннем сваёй гісторыі, нечакана ў інтэрв’ю ў беластоцкай штодзёнцы з нагоды юбілею польскага хрысціянства сказаў ён, што 1050 гадоў таму Падляшша быццам было часткай… пястоўскай дзяржавы.

Хаця я не гісторык, але дастковыя ў мяне веды, каб такую хлусню аспрэчыць. Бо дзе Крым, а дзе Рым, пане Марошак… Тысячу гадоў таму на гэтых землях наогул не было яшчэ аніякай дзяржавы. А хрысціянства, якое з захаду замацоўвала Польшча, Беласточчыны не сягала. Дарэчы, тутэйшыя аўтахтоны – яцьвягі, славяне – язычнікамі заставаліся яшчэ многія стагоддзі.

Але, безумоўна хрысціянства найперш прыйшло сюды з боку Русі. Доказам ёсць тое, што праваслаўныя храмы з’явіліся тут нашмат раней чымсьці каталіцкія. У Гродне, Бельску ці Драгічыне цэрквы былі ўжо на пачатку другога тысячагоддзя. Тымчасам касцёлы пачалі будаваць на Падаляшшы толькі пасля хрышчэння Віленшчыны ў XV ст., і то на паўночных і заходніх ускраінах нашага рэгіёну. У пасе з Гарадка па Белавежскую пушчу касцёлаў не было ажно да 20-30-х гадоў мінулага стагоддзя. Пабудавалі іх сабе прыезджыя католікі – чыноўнікі, фабрыканты і сяляне, якія тут атрымалі надзелы зямлі з даўніх апусцелых маёнткаў.

Падляшша таму і так завецца, бо распаложана было не пад лесам (якім лесам?!), але ля самых зямель, якімі заўладзелі ляхі – мазуры (мазаўшане), якія выйшлі з даўняга племя ляхаў.

Шкада, што гэтых элементарных ведаў не навучаюць у падляшскіх школах. Таму так лёгка змагары за польскасць „крэсаў” могуць запускаць у народзе розныя неверагодныя гістарычныя міфы. Нават навукоўцы – свядома, або не (хто іх ведае, мо самі ў гэта вераць) – маніпулююць фактамі. Як той жа праф. Марошак, які назву Падляшша стаў выводзіць ад ляхаўскага (польскага) заканадаўства, абавязваючага на гэтай тырыторыі Вялікага княства Літоўскага. Але ж такі закон абавязваў таксама глыбей на ўсход і поўнач. Чаму тады толькі Падляшша прысвоіла такую назву?

Каб добра зразумець свет, у якім жывеш, павінен ты ведаць як найбольш пра яго мінулае. Ужо старажытныя рымляне (філосаф Цыцэрон) казалі, што той, хто не ведае гісторыі, усё жыццё ёсць дзіцём.

Мінулае Беласточчыны яшчэ, на жаль, да канца не абследаванае гісторыкамі, а перадусім археолагамі. Гістарычнай праўды трэба шукаць таксама ў зямлі, а гэта даволі дарагое. Я ўжо даўно заўважыў, што калі нават паяўляюцца нейкія грошы на раскопкі – як апошнім часам з еўрасаюзных праграм – археалагічныя экспедыцыі нашае ўсходняе Падляшша і так абмінаюць шырокім колам. А чаму, растлумачыў мне калісьці сябра з беластоцкага музея. Шчыра прызнаўся, што польскія археолагі не зацікаўлены праводзіць раскопкі, скажам, на Замкавай гары ў Гарадку, гарадзішчаў, курганоў і старажытных могілак на ўсходняй Беласточчыне, бо „тут, дзе толькі не ўткнеш рыдлёўку, адразу паказваюцца першарускія сляды”.

Часам, аднак, археолагі вымушаны і ў нас праводзіць экспедыцыі. Такія працы абавязковыя падчас буйных інвестыцыяў, як, напрыклад, пабудова вялікіх дарог ці прадпрыемстваў. І вось калі дваццаць гадоў таму клалі польскую частку газаправода Ямал – Еўропа, археолагі дакладна абследавалі звалы раскапанай зямлі. Іх знаходкі проста шакіруюць. Пад Геранімовам каля Міхалова знайшліся сляды пабудовы даўнасці ажно трох тысяч гадоў…

Вяртаючыся да хрысціянства, трэба зразумець, што на Беласточчыне нават яшчэ і сёння існуе не так рэлігійна-канфесійны падзел на праваслаўных і католікаў, колькі на рускіх (беларусаў) і польскіх. Бо ад прадвеку на праваслаўе казалі ў нас, што гэта руская вера, а каталіцтва – польская. Гэта не да канца адпавядае праўдзе, як на Сакольшчыне, пра што ў гэтым нумары ёсць надта цікавы артыкул нашага незвычайнага супрацоўніка з Варшавы, паляка захопленага беларускім Падляшшам.

Komentarze

  1. Attractive section of content. I simply stumbled upon your blog and in accession capital to assert that I acquire actually loved account your blog posts. Any way I’ll be subscribing in your augment or even I achievement you access constantly fast.

  2. You really make it seem so easy with your presentation however I in finding this matter to be really something which I think I would by no means understand.
    It sort of feels too complicated and very large for me.
    I am having a look forward in your next post, I will try to get the cling of it!

  3. Howdy! This post could not be written any better! Reading this post reminds me of my good old room
    mate! He always kept talking about this. I will forward this post to him.
    Fairly certain he will have a good read. Thank you for sharing!

  4. Aw, this was an extremely nice post. Finding the time and actual effort to make a great article… but what
    can I say… I put things off a whole lot and never seem to
    get nearly anything done.

  5. Hello, I think your site might be having browser compatibility issues.
    When I look at your website in Opera, it looks fine but when opening in Internet Explorer, it has some
    overlapping. I just wanted to give you a quick heads up! Other then that, excellent
    blog!

  6. Asking questions are really pleasant thing if you are not understanding something fully, but
    this post offers fastidious understanding yet.

  7. Greetings, I believe your blog could be having web browser compatibility
    issues. When I look at your website in Safari, it looks fine but when opening in I.E.,
    it has some overlapping issues. I merely wanted to give you
    a quick heads up! Other than that, fantastic website!

  8. I got this web page from my friend who shared with me about this web site and at
    the moment this time I am browsing this site and reading very informative posts here.

  9. Hello, i think that i saw you visited my weblog so i came to
    “return the favor”.I’m trying to find things to improve my website!I suppose its ok to use some of your ideas!!

  10. It’s really very complicated in this full
    of activity life to listen news on Television, therefore I only use internet for that reason, and get the hottest information.

  11. Whats up this is kinda of off topic but I was wanting to know if blogs use WYSIWYG editors or if you have to manually code with HTML.
    I’m starting a blog soon but have no coding know-how
    so I wanted to get guidance from someone with experience. Any help would be enormously appreciated!

  12. I like the valuable information you provide in your articles.
    I’ll bookmark your blog and check again here frequently.
    I’m quite certain I’ll learn plenty of new stuff right here!

    Best of luck for the next!

  13. Howdy just wanted to give you a quick heads up and let you know a few of the
    pictures aren’t loading correctly. I’m not sure why but I think its a linking issue.
    I’ve tried it in two different internet browsers and both show the same outcome.

  14. Excellent blog! Do you have any tips for aspiring writers?
    I’m planning to start my own blog soon but I’m
    a little lost on everything. Would you recommend starting with
    a free platform like WordPress or go for a paid
    option? There are so many choices out there that I’m totally confused ..

    Any suggestions? Thanks!

  15. Howdy! I know this is kinda off topic but I was
    wondering if you knew where I could get a captcha plugin for my comment form?
    I’m using the same blog platform as yours and I’m having difficulty finding one?
    Thanks a lot!

  16. I like the helpful information you provide in your articles.
    I will bookmark your weblog and check again here frequently.

    I’m quite certain I will learn many new stuff right here!
    Best of luck for the next!

  17. What’s Going down i’m new to this, I stumbled upon this I have found It positively useful and it has helped me
    out loads. I hope to give a contribution & assist different customers like
    its helped me. Great job.