Юрка Хмялеўскі. Ад Рэдактара.

Jerzy ChmielewskiКалі аглядаю сучасныя мастацкія фільмы пра мінулае, маю ўражанне, што яны ідэалізаваныя, несапраўдныя. Усё там вельмі чысценькае, каляровае, а людзі апранутыя прыгажэй чымсьці сёння. Таксама даваенныя, скажам, дамы і кватэры ў гэтых фільмах даволі камфортныя. У такое багацце яксьці не магу паверыць. Вобраз колішняга жыцця, які бачым у сучасных фільмах – іншы чымсьці ў кніжках ці ўспамінах людзей, што жылі ў той час. Пацвярджаюць гэта хаця б успаміны публікаваныя ў нашым „Часопісе”. Чытаючы іх можам сабе ўявіць даўні свет ці то вёскі, ці горада, мужыкоў, паноў ці мяшчан – даволі скромны, а наогул бедны. Іншая рэч, што багацце калісь і цяпер гэта розныя паняцці. Прыкметай заможнасці яшчэ не так даўно было, напрыклад, мець аўтамашыну, а цяпер гэта ж зусім не люкс.

Але я тут гавару пра даўнія краявіды ці выгляд тагачасных будынкаў і памяшканняў, ненатуральна падкалярызаваных і ўпарадкаваных у кадрах сучасных фільмаў. Каб гэта заўважыць, хопіць глянуць на даўнія малюнкі ці фатаграфіі. На іх нават твары людзей іншыя як сёння. Асабліва ў сялян калісь былі яны паморшчаныя.

У рэдакцыі „Нівы” захавалася даволі багатая калекцыя арыгіналаў апублікаваных фотаздымкаў. Можа пры нагодзе сёлетняга юбілею 60-годдзя нашага тыднёвіка варта было зрабіць з іх выставу як своеасаблівую дакументацыю беларускай вёскі на Беласточчыне, якой даўні жывы і багаты свет адышоў ужо ў нябыт. Варта было б яшчэ іх выкарыстаць таксама каб зняць фільм – найлепш мастацкі – напрыклад па матывах творчасці нашых літаратараў-белавежцаў. Але гэта, мусіць, нерэальнае, гледзячы на вялікі фінансавы кошт такой кінапрадукцыі. Ну і як нам гэтага дабіцца, дзе знайсці прадзюсера? Зрабіць такі фільм гэта не тое, што дакументальнае кіно, дзе хопіць адна камера, мікрафон і крыху іншай тэхнікі. А і так нават на такую стужку, падобна, гадавога бюджэту нашага выдання было б мала.

Мастацкі фільм пра беларусаў у Польшчы тэаратычна магла б зрабіць Беларусь. Баюся, аднак, што не быў бы ён для нас аўтэнтычны. Перадусім з прычыны іншай там чымсьці нашая беларускай мовы, не цалкам аўтэнтычнай менавіта.

Польскае тэлебачанне ў гэтую вясну паказвае якраз тэлесерыял пра Яўгена Бода, даваеннага знакамітага польскага акцёра, швейцарскага, аказываецца, паходжання, закатаванага саветамі на пачатку саракавых гадоў. У параўнанні з іншымі цяперашнімі тэлесерыяламі на гэты было выдаткавана вельмі шмат грошай. Дорага каштавала найперш сцэнаграфія, бо фоны, на якіх здымаўся фільм, зрэканструяваны так, каб у найменшых дэталях напаміналі тыя з пачатку мінулага стагоддзя і гадоў міжваеннай Польшчы. Вядома, шмат у рэканструкцыі дапамагла і сучасная тэхніка, якая дазваляе стварыць быццам рэальны вобраз на аснове фатаграфіяў або паштовак з эпохі. Але і так у фільме шмат аўтэнтычных экспанатаў, стылёвай мэблі і даўняй тэхнікі. Усё гэта было пазычана – за грошы, вядома – з архіваў, музеяў і прыватных збораў. У фільме шмат чаго падкалярызавалі, паправілі і ўпрыгожылі. Таму, каб падабалася гэта гледачу, аказала на ім пазітыўнае ўражанне. Цяпер ёсць гэта нормай ва ўсім свеце. Хаця ў Беларусі або Расіі не пазбягаюць паказваць у сучасных фільмах рознага балагану, скажам, калгасных развалінаў ці брудных і занядбаных гарадскіх пад’ездаў.

У выпадку гістарычных фільмаў надта істотная дбайнасць пра кожную дэталь. Як прыклад можна ўспомніць тое, што здарылася на плане вядомага польскага фільма „Крыжакі”, знятага ў шасцідзесятыя гады пад кіраўніцтвам знакамітага рэжысёра Аляксандра Форда. На той час была гэта самая дарагая кінапрадукцыя. На стужцы, якая трапіла ў распаўсюджанне ў кінатэатры, спярша знайшліся, аднак, кадры з войнамі з пачатку пятнаццатага стагоддзя на фоне… энергетычных стаўбоў. Мантажысты фільма хуценька сцягнулі назад усе стужкі да сябе і зрабілі адпаведную карэктуру.

У першай серыі „Бода”, якая разыгрываецца ў 1916 г. у Лодзі, таксама ёсць неверагодная на першае ўражанне сцэна з… ваннай і кранам. Няўжо сто гадоў таму людзі ў сваіх кватэрах маглі ўжо мець лазенкі з праточнай вадою? Аказваецца, некаторыя ўжо іх тады мелі. А ў Кракаве першы водаправод быў праведзены яшчэ ў сярэднявеччы.

Англічане кажуць – пакажы мне свой туалет, а я скажу, на якім цывілізацыйным узроўні знаходзішся. Нядаўна дакладна пра­-
аналізаваў я навейшы рапарт Ваяводскай статыстычнай управы ў Беластоку, у якім ёсць падрабязная інфармацыя пра інфраструктуру і ўмовы жыцця ў паасобных гмінах. Аказваецца, што яшчэ амаль трэцяя частка дамоў у нашым рэгіёне (усходняй Беласточчыны) не мае лазенкі. Гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў у краіне. Ад іншых адстаем таксама паводле стану дарог ці каналізацыйнай сеткі. Нашы гміны і паветы, хаця ў апошнім часе зрабілі вялікі крок наперад у гэтым накірунку, на жаль, надалей цывілзацыйна запозненыя. Лямант пра гэта не сціхае ад многіх гадоў. Паляпшэння ўмоў жыцця найгаласней дамагаюцца радныя ў самаўрадах. Ужо больш за дваццаць гадоў сам чую няспынна такія пастулаты, працуючы ў Гарадку і цяпер у Міхалове. Некаторыя патрабаванні ўжо нават неактуальныя. Яшчэ ў дзевяностыя гады на паседжаннях Рады гміны ў Гарадку радныя „націскалі” войта, каб жыхарам вёсак урэшце заклалі тэлефон. Праблема вырашылася сама, калі хутка распаўсюдзіліся мабільныя тэлефоны.

Выглядае на тое, што ажыўлення нашага абезлюднелага рэгіёну ўжо не будзе. Тутэйшыя гміны, праўда, хочуць прыцягнуць да сябе інвестараў, каб тыя далі жыхарам працу і плацілілі падатак у гмінную казну. Аднак фірмы, калі ўжо намерваюцца пабудаваць новую фабрыку, прадпрыемства ці нават невялікі аддзел, над іх месцам спярша сур’ёзна задумоўваюцца. Часта выбіраюць спецыяльныя эканамічныя зоны. У нашым рэгіёне такія ёсць, аднак, толькі ў Беластоку, Лапах, Заблудаве і Нараўцы. Стварыць іх у сябе ў бліжэйшы час намерваюцца таксама іншыя гміны, напрыклад, Міхалова. Але тут трэба ўлічваць яшчэ і абмежаванні на рынку працы. Інвестар, які стварае новае прадпрыемства, адразу камплектуе і працаўнікоў. А каго знойдзе да працы ў нашых абезлюднелых гмінах? У гміне Орля на нядаўна пабудаванай фабрыцы канцэрна Ікэя працуюць пераважна не мясцовыя, але бяльшчане, а нават жыхары Беластока.

Нягледзячы на гэта прынамсі нашы гарады і гмінныя мястэчкі травой, аднак, не зарастуць. Наступныя грошы з Еўрасаюза, якія ўжо неўзабаве ўрэшце з`явяцца, безумоўна спрычыняцца да павышэння цывілізацыйнага ўзроўню жыцця. І добра, бо калі маюць нас паказываць у фільмах, няхай паказваюць не нейкі запаведнік, але нармальны сучасны свет. І без ненатуральнага прыхарошвання.

Komentarze

  1. Fantastic blog! Do you have any tips and hints for aspiring writers?
    I’m planning to start my own blog soon but I’m a little lost on everything.

    Would you recommend starting with a free platform like WordPress or go for a paid option? There are so many options out there that
    I’m totally overwhelmed .. Any tips? Kudos!

  2. I read this paragraph fully regarding the comparison of latest
    and earlier technologies, it’s remarkable article.

  3. Today, I went to the beach with my children. I found a sea
    shell and gave it to my 4 year old daughter and said
    „You can hear the ocean if you put this to your ear.” She put the shell to her ear and screamed.
    There was a hermit crab inside and it pinched her ear. She never wants to go back!
    LoL I know this is completely off topic but I
    had to tell someone!

  4. Hi friends, how is the whole thing, and what you want to say on the topic of this article, in my view
    its in fact awesome in support of me.

  5. Thanks for the auspicious writeup. It if truth be told used to be a enjoyment account it.
    Look complicated to more delivered agreeable from you!

    By the way, how can we keep up a correspondence?

  6. Its like you learn my thoughts! You appear to know a lot about this, like you wrote the e-book in it or
    something. I think that you simply could do with a few p.c.
    to pressure the message home a bit, however instead of that, that is magnificent
    blog. A fantastic read. I’ll certainly be back.

  7. Hey just wanted to give you a quick heads up. The text in your content
    seem to be running off the screen in Internet explorer.
    I’m not sure if this is a format issue or something to do with internet browser compatibility but
    I thought I’d post to let you know. The design look great though!
    Hope you get the problem solved soon. Many thanks

  8. Remarkable things here. I’m very happy to peer your article.
    Thanks so much and I’m looking ahead to touch you.
    Will you kindly drop me a e-mail?

  9. Howdy! I know this is kinda off topic but I’d figured
    I’d ask. Would you be interested in trading links or maybe
    guest writing a blog post or vice-versa? My blog covers a lot of the same subjects
    as yours and I believe we could greatly benefit from each
    other. If you happen to be interested feel free to
    send me an email. I look forward to hearing from you! Superb
    blog by the way!

  10. Please let me know if you’re looking for a
    article author for your blog. You have some really great posts and I believe I would be a good asset.
    If you ever want to take some of the load off, I’d love
    to write some articles for your blog in exchange for a
    link back to mine. Please send me an email if interested.
    Kudos!

  11. Thanks for another informative web site. Where else could I get that kind of information written in such an ideal means?
    I have a venture that I’m simply now operating on, and I have been on the look out for such information.

  12. I’m amazed, I must say. Rarely do I encounter a blog that’s both educative and interesting, and let
    me tell you, you’ve hit the nail on the head. The issue is
    an issue that too few folks are speaking intelligently about.
    Now i’m very happy that I stumbled across this during my search for something regarding this.

  13. I think this is among the such a lot vital info for me.
    And i’m satisfied studying your article. However should statement
    on few normal things, The web site style is ideal, the articles is really great : D.
    Just right task, cheers

  14. An interesting discussion is definitely worth comment. I do think that you ought to write more about
    this topic, it might not be a taboo subject but usually people do not discuss such topics.
    To the next! Many thanks!!