Якім будзе для Беларусі 2015 год? Сяргей Чыгрын

Такое пытанне напярэдадні 2015 года я задаў некаторым вядомым асобам у Беларусі. І вось што яны адказалі.

ihar_melnikauІгар Мельнікаў, кандыдат гістарычных навук, рэдактар сайта „Гістарычная праўда”:
– Для мяне 2015 год – гэта перш за ўсё год, калі будуць адзначацца 70-я ўгодкі заканчэння Другой Сусветнай вайны, самай кровапралітнай вайны ў гісторыі чалавецтва. Вайны, якая пакінула свой жудасны след у гісторыі Беларусі. Важна аднак пазначыць ролю беларусаў, якія не толькі змагаліся з нацызмам у шыхтах савецкага войска, але і тых, хто ваяваў у іншых арміях. Перш за ўсё тут маецца на ўвазе Войска Польскае, у складзе якога было досыць шмат польскіх грамадзян беларускага паходжання. Важна данесці праўду пра гэтых люзей да беларускага грамадства і зрабіць усё, каб іх у нас не лічылі „жаўнерамі замежнага войска”, як гэта часта бывае сёння.
Акрамя гэтага будзе адзначацца 100 гадоў з моманту, калі руска-германскі фронт Першай Сусветнай вайны падзяліў беларускія землі. Гэта яшчэ адна крывавая старонка беларускай гісторыі, пра якую варта памятаць не ў кантэксце расійскай гісторыі, а менавіта разглядаць з пункту гледжання беларускай складаючай той трагедыі. Варта памятаць „тактыку выпаленай зямлі” якой карыстаўся расійскі ўрад перад тым, як пакінуць заходнія тэрыторыі Паўночна-Заходняга краю, трагедыю бежанцаў, якіх прымушалі пакінуць родныя мясціны і выехаць невядома куды.
Спадзяюся, што беларускія даследчыкі адгукнуцца на гэтую тэматыку і дадуць годны адказ на спрэчныя гістарычныя пытанні.
Што ж тычыцца таго, што я асабіста чакаю, то хацелася б, каб хутчэй наступіў мір у нашых братоў-украінцаў і, каб Беларусь заставалася мірнай і спакойнай краінай.

 

SegaІван Шэга, доктар, грамадскі актывіст, кіраўнік слонімскай недзяржаўнай установы „Шэгамедкансульт”:
– Хацелася б, каб 2015 год прынёс беларусам дабрабыт, пакой і мір. Але, мяркуючы па ўсім, ён можа стаць годам новых выпрабаванняў. Як палітык, не магу не сказаць пра маючую адбыцца найвялікшую падзею ў краіне – выбары прэзідэнта. Яшчэ ніколі ў гісторыі незалежнай Беларусі не назіралася такога расколу ў грамадстве, як зараз, што з’яўляецца вынікам дваццацігадовага праўлення Лукашэнкі. І ніколі не было такога ўзроўню незадаволеннасці дзейснай уладай, і ў той жа час, глыбокай апатыі абсалютнай большасці насельніцтва. Зараз Лукашэнка не мае большасці падтрымкі насельніцтва Беларусі, таму ідучы на чарговыя выбары, ён будзе змушаны „закручваць гайкі” і ўзмацняць выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу, бо грошай на чарговы перадвыбарны „пернік” няма. У гэтым сэнсе год будзе няпростым, перш за ўсё для яго апанентаў, тых нешматлікіх грамадзян, якія яшчэ не склалі рукі, а спрабуюць прапаноўваць іншыя шляхі развіцця краіны.
Складаным ён будзе і для звычайных, далёкіх ад палітыкі, грамадзян. Гэта звязана з кепскім эканамічным станам Беларусі. Думаю, што будзе працягвацца наступ на рэшткі дасягненняў у сацыяльнай сферы: маю на ўвазе камерцыялізацыю аховы здароўя, адукацыі, замарожванне росту заробкаў і пенсій. Пры гэтым рост цэнаў і дэвальвацыя беларускага рубля будзе змяншаць узровень даходаў грамадзян Беларусі. Гэтая акалічнасць, нараўне з расейскай экспансіяй з усходу, уяўляюць сабой вялікую пагрозу незалежнасці Беларусі. Бо, калі абнішчае насельніцтва, яно можа пасквапіцца на абяцанкі з усходу і элементарна „здаць” сваю незалежнасць за расейскія заробкі і пенсіі, напрыклад праз чарговы рэферэндум. Таму гэты год будзе для Беларусі вельмі складаным.
Я – яе грамадзянін і чакаю перш за ўсё зменаў да лепшага, кожны год. Гэта тычыцца і грамадства, і асабіста мяне. Я чакаю, калі нашы суграмадзяне пачнуць сябе і іншых паважаць, калі ўлада пачне прыслухоўвацца да меркавання апанентаў. Я чакаю, калі я і мая жонка пачнем атрымліваць пенсію, дастойную свайго працоўнага ўнёску за 40 гадоў. Хацелася б, каб ніякі ідэолаг ці супрацоўнік спецслужбаў не перашкаджалі працы створанай мною недзяржаўнай установы „Шэгамедкансульт” у Слоніме. Хочацца, каб усе мае планы і задумкі на 2015 год спраўдзіліся, А яшчэ, каб Гаподзь бярог і захоўваў маіх блізкіх і родных людзей.

 

mazynskiВалерый Мазынскі, беларускі рэжысёр, грамадскі дзеяч, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі:
– Вельмі неспадзяванае для мяне пытанне, бо яно хутчэй да цыганкі. Ніякіх асаблівых зменаў яшчэ не будзе, бо ўкраінскае пытанне “прыцярушыцца”, што вельмі ж ужо на “руку” нашаму ўладару.
Магчыма пачне адбывацца некаторая “галаграфічная” беларусізацыя, але й толькі. Асабіста чакаю, калі мяне перастане “пужацца” мая ўнучка і нейкі спадзеў на запатрабаванасць у творчасці ды й проста ў чалавечых кантактах. Мне б яшчэ хоць раз студэнтаў набраць…

 

 

 

 

karpowiczЛявон Карповіч, грамадскі актывіст, калекцыянер з мяастэчка Лунна Мастоўскага раёна:
– Калі казаць вельмі коратка, то асаблівых змен не чакаю. Будзе тое самае балота, якое ёсць. Чаму? Бо ніякіх прыкметаў жадання злезці з седалаў ні ў апазіцыі, ні ва ўладзе не назіраецца. Маўклівая большасць застанецца маўклівай, бо не бачаць лідара з яснай пазітыўнай праграмай. Як кажа Зянон Пазьняк, грамадства “стыхійна кансалідуецца”. На мой погляд, калі “стыхійна”, то гэта можа цягнуцца і стагоддзі… Галоўная бяда, што ўлада інтэнсіўна апрацоўвае моладзь, а апазіцыя на моладзь і дзяцей не звяртае ніякай увагі і згубіла ўсялякі ўплыў. Вось такі мой аптымізм.
Запытаў

Komentarze

  1. Great info and straight to the point. I don’t know if this is truly the best place to ask but do you guys have any ideea where to hire some professional writers? Thank you 🙂

  2. 2Z3QZK Im no professional, but I believe you just crafted an excellent point. You obviously know what youre talking about, and I can actually get behind that. Thanks for being so upfront and so truthful.