Успаміны з 1995 г., Дзмітры Шатыловіч

us-031. Польшчa. 1 студзеня Народны Банк Польскі правёў дэнамінацыю польскай валюты. Цяпер новы 1 злoты стаў каштаваць 10000 старых польскіх зпотых. 16 старых банкнотаў замянілі 5 новымі банкнотамі наміналам 10, 20, 50, 100 і 200 злотых. Друкавалі іх у Англіі. Старыя і новыя банкноты былі важнымі ў Польшчы яшчэ два гады. У студзені 1997 г. старыя банкноты страцілі важнасць і можна іх было выменіць на новыя ў вызначаных банках да 2010 г. Кошт замены старых банкнотаў на новыя ацанілі на 3 більёны старых злотых.
14 лютага прывезлі з Беларусі астанкі польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага і пахавалі іх у касцёле св. Яна ў Варшаве.
24 лютага ў Інстытуце ядзерных даследаванняў у Атвоцку-Сьверку выключылі першы польскі даследчы ядзерны рэактар Ева.
28 лютага паўстаў першы польскі Саюз Польскай Шляхты і Музей цацак у Карпачу.
1 сакавіка Сейм адклікаў прэм’ер-міністра Вальдэмара Паўляка з кааліцыйнага ўрада Саюза Левых Дэмакратаў (SLD) і Польскай Сялянскай Партыі (PSL), бо дайшло паміж імі да канфлікту, які распальваў прэзідэнт Лех Валэнса. Прэзідэнт хацеў, каб прэм’ер-міністрам урада стаў лідэр СЛД Аляксандр Кваснеўскі і каб не стартаваў ён восенью ў выбарах на прэзідэнта.
Аднак 7 сакавіка прэм’ер-міністрам урада Польшчы стаў Юзаф Алексы, а не Аляксандр Кваснеўскі.
7 красавіка пачала працаваць у Варшаве першая лінія метро ад Кабат да Палітэхнікі.
17 красавіка ад выбуху газу ў жылым будынку ў Гданьску-Стшыжа ля вул. Войска Польскага згінула 22 асобы. Дзень пасля выбуху разбурылі зусім гэты будынак, у якім нельга ўжо было жыць.
22 мая на адзін дзень прыляцеў з візітам у Польшчу папа рымскі Ян Павел ІІ і адправіў імшу ў Скачове, а пасля сустрэўся з веруючымі ў Бельска-Бялай і ў Жыўцу.
Беспрацоўе ў першай палове 1995 г. паменшылася з 16,1% у студзені да 14,8% у чэрвені, інфляцыя паменшылася з 32,2 % да 27,8 %.

Беларусь
У лютым 1995 г. прэзідэнт А. Лукашэнка аб’явіў у Вярхоўным Савеце Беларусі аб намеры правядзення рэспубліканскага рэферэндума 11 красавіка па пытаннях прапанаваных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і мерах яго забяспячэння 13.4.1995 г. На галасаванне былі пастаўлены чатыры пытанні, першыя тры з іх – на абавязковы рэферэнндум, пастанова якога насіла канчатковы характар, а чацвёртае – на кансультацыйны, пастанова якога насіла б рэкамендацыйны характар. Паставіў ён на рэферэндум наступныя пытанні:
1. Ці згодны Вы з наданнем рускай мове аднолькавага статусу з беларускай?
2. Ці падтрымліваеце Вы прапанову аб устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь?
3. Ці падтрымліваеце Вы дзеянні Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, скіраваныя на эканамічную інтэграцыю з Расійскай Федэрацыяй?
4. Ці згодны Вы з неабходнасцю ўнясення змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць магчымасць датэрміновага спынення паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у выпадках сістэматычнага ці грубага парушэння Канстытуцыі?
Раней 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў Закон ,,Аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь”, які зацвярдзіў бела-чырвоны-белы сцяг, а Закон з 19 верасня 1991 г. № 1086-ХІІ зацвердзіў Пагоню афіцыйным гербам Рэспублікі Беларусь. У 1990 г. была прынята ,,Дзяржаўная праграма развіцця беларускай мовы і іншых моў у БССР”, якая прадугледжвала перавагу беларускай мовы ва ўсіх сферах функцыянавання беларускага грамадства.
Пры дапамозе рэферэндума А. Лукашэнка хацеў узмоцніць сваю ўладу і стаць папулярным у Расіі.
Дэпутаты Вярхоўнага Савета большасцю галасоў назначылі рэферэндум на 14 мая і не згадзіліся на тры першыя пытанні. Тады Лукашэнка заявіў, што бярэ адказнасць за правядзенне рэферэндуму на сябе і пачаў гразіць, што спыніць дзейнасць Вярхоўнага Савета, калі ён не зменіць сваю пазіцыю. На знак пратэста дэпутаты фракцыі Зенона Пазьняка і Алега Трусава пачалі галадоўку ў зале пасяджэння парламента і засталіся там на ўсю ноч з 11 на 12 красавіка. Аднак ноччу па загаду прэзідэнта ў зал парламента ўвайшоў АМОН і працаўнікі службы прэзідэнта і яны выкінулі Пазьняка і Трусава з парламента і іх пабілі. Лукашэнка іх абвінаваціў, што яны быццам у парламенце з жанчынамі пілі гарэлку, што было хлуснёй. Пракуратура пачала весці крымінальную справу супраць тых, якія пабілі дэпутатаў, ды Лукашэнка не дапусціў, каб выкрылі віноўнікаў.
13 красавіка дэпутаты Вярхоўнага Савета пад націскам А. Лукашэнкі пры паўторным галасаванні прынялі пастанову № 3728-ХІІ ,,Аб правядзенні рэферэндуму па пытаннях прапанаваных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь і мерах яго забеспячэння”, рэферэндум быў вызначаны на 14 мая, адначасова з першым турам галасавання па выбарам у Вярхоўны Савет.
12 красавіка Канстытуцыйны суд адмовіў Камісіі Вярхоўнага Савета па адукацыі, культуры і гістарычнай спадчыне прызнаць неканстытуцыйным вынясенне на рэферэндум пытанняў аб наданні рускай мове аднолькавага статуса з беларускай.
12 мая Беларускі народны фронт выпусціў заяўленне, у якім прасіў грамадзян прыняць удзел у галасаванні і галасаваць супраць.
14 мая прайшоў рэферэндум і па афіцыяльных даных у спісак грамадзян, якія мелі права ўдзельнічаць у рэферэндум, было ўключана 7.445.820 чалавек,бюлетэні для галасавання атрымалі 4.830.582 чалавек (64,8%), у галасаванні ўзялі ўдзел 4.823.482 чалавекі.
За першым пунктам галасавання выказаліся 4.017.273 асобы (83,3%) ад колькасці ўдзельнікаў галасавання або 53,9% усіх, хто меў права голасу, а супраць 613.516 асоб (12,7%) ад колькасці ўдзельнікаў галасавання, 192.693 бюлетэні былі неважных.
За другім пунктам прагаласавала 75,1% ад колькасці ўдзельнікаў галасавання (3.622.851 асоба), супраць 20,47% (988.839 асоб), 211.792 бюлетэні былі няважныя.
За трэцім пунктам прагаласавала 83,3% ад колькасці ўдзельнікаў галасавання (4.020.001 асоба), супраць12,5% (602.144 асобы), 201.337 бюлетэні было няважных.
За чацвётым пунктам прагаласавала 77,8% ад колькасці ўдзельнікаў галасавання (3.749.266 асобы), супраць 17.8% (857.485 асобы), 216.731 бюлетэнь быў неважны.
Вечарам пасля аб’яўлення рэзультатаў галасавання кіруючы справамі прэзідэнта Іван Ціцянькоў сам залез на дах дома ўрада, сарваў бела-чырвоны-белы сцяг і парваў яго на кавалкі.
28 чэрвеня Вярхоўным Саветам быў прыняты закон № 452-ХІІ ,,Аб прызнанні страціўшых сілу заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўнай сімволікі”.
І ад часу рэферэндум бел-чырвона-белы сцяг і Пагоня маюць у Беларусі статус незарэгістрыраванай сімволікі і згодна з арт.167-2 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях забаронены да выкарыстання пры правядзенні публічных мерапрыемстваў.
Пасля рэкорднага павышэння цэнаў у жніўні 1994 г. – 53,4% за месяц у канцы 1994 г. у Беларусі пачалі праводзіць стандартную праграму стабілізацыі – на аснове рэкамендацыі Міжнароднага Валютнага фонду. Ва ўмовах гіперінфляцыі прадпрыемствы і гандлёвыя арганізацыі фармавалі цану не ў нацыянальнай валюце, а ў так званых умоўных адзінках ці ў доларах ЗША і пры дапамозе бягучага абменнага курсу доларавыя цэны пераводзілі ў беларускія рублі. Рост цэнаў пачаў запавольвацца і дасцігнута была рэзкая дынаміка паніжэння інфляцыі. Ад студзеня кожны месячны ўзровень інфляцыі паніжаўся і інфляцыя панізілася з 2221% у 1994 годзе да 330% да канца 1995 гола. У верасні банк выпусціў банкноты на 50 тысяч рублёў.
Ад 1995 года А. Лукашэнка пачаў уводзіць эканамічную палітыку сканцэнтраваную на ўтрымліванні старой гаспадарчай сістэмы. Мог ён гэта зрабіць толькі дзякуючы беспрэцэдэнтнай помачы з боку Расіі за палітыку абяцання паскарэння працэсаў інтэграцыйных дзвюх дзяржаў. Расія экспартавала ў Беларусь па абніжаных цэнах нафту і газ, а Беларусь пераробленыя прадукты з гэтай нафты экспартавала ў заходнія дзяржавы па рыначных цэнах і зарабляля. Быў уведзены бязмытны гандаль з Расіяй і Беларусь высылала ў Расію без мыта многа сваіх прадуктаў і Расія дала Беларусі крэдыты на прэферэнцыйных умовах. І хаця Беларусь не дабывала сваёй нафты і свайго газу, то 35-38% вартасці экспарту дзяржавы былі мінеральныя прадукты і асабліва прадукты з нафты.
28 мая прайшоў другі тур парламенцкіх выбараў.
З-за малай прысутнасці выбаршчыкаў (64,8% у першым туры і 60,4 у другім) выбралі толькі 119 дэпутатаў. А трэба было выбраць не менш чым 174 дэпутатаў. У сувязі з гэтым пастанавілі правесці наступныя выбары 29 лістапада.

Расія
2 студзеня атрады чачэнскіх баевікоў адбілі атаку расійскай арміі на Грозны.
3 студзеня расійскія самалёты бамбілі ў Чачні касетнымі бомбамі горад Шалі.
6 студзеня падпісана згода на Мытны саюз між Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь.
7 студзеня патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Алексій ІІ і кіраўнік РФ Віктар Чэрнамырдзін палажылі камяні пад адбудову Храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве – пачаліся працы пры адбудове храма, які быў разбураны савецкімі ўладамі.
15 студзеня наступіла серыя выбухаў у Маскве. Бомбы выбухлі ў Маскоўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце, у фізіка-матэматычнай школе № 3254, у гасцініцы ,,Метропаль” і ў трансфарматарнай падстанцыі № 510 ,,Мосэнерга”. Ахвяр не было. Пасля выбухаў міліцыя атрымлівала ультыматумы ад ,,групы афіцэраў”, каб урад забраў войска з Чачні.
19 студзеня расійскае войска захапіла прэзідэнцкі палац у Грозным.
20 студзеня Беларусь, Казахстан і РФ падпісалі ў Маскве згоду на мытны саюз.
6 лютага ў Маскве на вул. Цёплы стан наступіў выбух 200 гр трацілу ў жылым доме. Ахвяр не было.
8 лютага прэзідэнт Чачні Джахар Дудаеў разам са сваімі ўзброенымі атрадамі пакінуў Грозны і баі вяліся на поўдні і на ўсходзе Грознага.
10 лютага ў катастрофе самалёта Ан-70 пад Барадзянкай у Кіеўскай вобласці згінула 7 асоб.
21 лютага быў падпісаны ,,Дагавор аб дружбе, добрасуседскім супрацоўніцтве” між Расіяй і Беларуссю на 10 год, які стаў падставай для стварэння Саюза Беларусі і Расіі.
1 сакавіка забілі ў Маскве тэлежурналіста Уладзіслава Лісцьева.
6 сакавіка камандаванне расійскай арміі аб’явіла аб паўпоўным кантролю над Грозным.
7 сакавіка ў Петрапаўлаўскім саборы ў Санкт-Пецербургу былі ўрачыста перапахаваныя астанкі вялікага князя Кірыла Уладзіміравіча і яго жонкі Вікторыі Фёдараўны, якія ўмерлі ва Францыі ў канцы 1930-ых гадоў.
10 сакавіка пачаліся цяжкія баі ў Чачні за вёску Бамут.
13 сакавіка ў Калінінградскай вобласці ў Куршскім заліве адарвалася льдзіна з рыбакамі і плыла ў бок Літвы. На ёй было больш чым 500 рыбакоў, якіх пачалі ратаваць верталёты. Згінула не менш чым 80 рыбакоў.
14 сакавіка выляцеў у космас расійскі касмічны карабель Саюз-ТМ-21 з касманаўтамі Уладзімірам Дзяжуравым, Генадзіем Стралковым і з касманаўтам ЗША Норманам Тагардам. Саюз ТМ-21 прыстыкаваўся да касмічнай станцыі ,,Мір”, да якой 29 чэрвеня даляцеў і прыстыкаваўся амерыканскі ,,Атлантыс”, які пасля забраў усіх касманаўтаў з Саюза ТМ-21, а пакінуў прывезеных расійскіх касманаўтаў Анатолія Салаўёва і Мікалая Бударына на касмічнай станцыі ,,Мір”, і вярнуўся на зямлю 7 ліпеня. Касманаўты з ,,Атлантыса” Анатолій Салаўёў і Мікалай Бударын вянуліся на зямлю на касмічным караблі Саюз ТМ-21 11 верасня.
16 сакавіка Арменія і Расія падпісалі дагавор, што расійскае войска будзе далей у Арменіі.
22 сакавіка вярнуўся на зямлю расійскі касмічны карабель Саюз ТМ-20 з касманаўтамі Аляксандрам Віктарэнкам, Аленай Кандраковай і Валерыем Паляковым. В. Палякоў устанавіў рэкорд пражывыння ў космасе – 437,7 дзён.
З 7 на 8 красавіка расійскае войска ў баях заняло ў Чачні вёску Семашкі, у якой застрэлілі амаль 100 яе жыхароў.
8 красавіка пры пасадцы ў Петрапаўлаўску- Камчацкім разбіўся самалёт Іл-76. Згінула 14 асоб.
29 красавіка прэзідэнт РФ Барыс Ельцын падпісаў Закон № 69-Ф3 аб прадаўжэнні ваеннай службы прызыўнікоў у арміі з 18 да 24 месяцаў.
10 мая пасля парада на Паклоннай гары на 50 гадавіну Дня перамогі ў другой сусветнай вайне пачаліся расійска-амерыканскія перагаворы між прэзідэнтамі Барысам Ельцыным і Білам Клінтанам, якія падпісалі пяць сумесных заяў, між іншымі аб эканамічных сувязях і аб рэжыме супрацьракетнай абароны. Перагаворы аб пашырэнні НАТА адклалі да кастрычніка.
26 мая ад землятрусу ў Нефцегорску на Сахаліне пасёлак Нефцегорск быў зусім знішчаны.
23 чэрвеня прадстаўнікі Чачні і Расіі дагаварыліся аб часовай мірнай згодзе, пасля якой чачэнскія паўстанцы мусяць зложыць сваю зброю, а ўсе 8 тысяч расійскіх салдат пакінуць Чачню, а ў верасні ў Чачні бубуць праведзены выбары.
29 чэрвеня ноччу на 25 кіламетры Кашырскага аддзялення Маскоўскай чыгункі невядомыя асобы разабралі чыгуначныя рэйкі.

Іншыя дзяржавы
1 студзеня ў Босніі і ў Герцагавіне пачаўся мір падпісаны 31 снежня 1994 года.
1 студзеня ў Еўрасаюз уступілі Аўстрыя, Фінляндыя і Швецыя.
6 cтудзеня ў сталіцы Філіпінаў Маніліі, дзякуючы пажару кватэры тэрарыста, выкрылі загавор на жыццё папы рымскага Яна Паўла ІІ і аперацыю ,,Боінка” ў якой тэрарысты хацелі знішчыць 11 пасажырскіх самалётаў над Ціхім акіянам.
6 студзеня ў катастрофе самалёта ў Іране згінуў камандзір авіяцыі Ірана Мансоур Саары і 12 афіцэраў.
10 студзеня ў катастрофе самалёта de Havilland Canada Twin Otter 300 у моры ля вострава Флорэс (Інданезія) згінула14 асоб.
10 студзеня ў катастрофе самалёта Дуглас ДЦ-9 у Картахене ў Калумбіі згінула 51 асоба. Выжыла толькі дзевяцігадовая дзяўчынка.
11 студзеня папа рымскі Ян Павел ІІ пачаў візіт на Філіпінах.
17 студзеня ад моцнага землятрусу ў Кобе ў Японіі згінула 6434 асобы.
20 студзеня ў катастрофе самалёта Dassault Falcon 20E у Буржэ ва Францыі згінула 10 асоб.
22 студзеня ад выбуху бомб на аўтобусным прыпынку ў Ізраіле згінула 19 ізраільцян, а 69 было параненых. Бомбу падлажылі 2 члены ісламскага Джыхада.
25 студзеня выстрэленая ў паўночнай Нарвегіі ракета з амерыканскім зондам амаль не давяла да выбуху ІІІ сусветнай вайны.
26 студзеня пачалася вайна між Эквадарам і Перу, якая закончылася 28 лютага.
З0 студзеня моцны дождж у паўночна-заходняй Еўропе змусіў 250 тысяч нідэрландцаў пакінуць свае дамы і перасяліцца, бо была пагроза, што выйдуць з берагоў рэкі гэтага рэгіёна. Эвакуацыя праходзіла да 1 лютага.
30 студзеня шафёр-каміказе ўехаў ў Алжыры машынай напоўненай сотнямі кілаграмаў тратылу ва ўход будынку штаба паліцыі. Ад выбуху згінулі 42 асобы, а 286 асоб было параненых.
3 лютага наступіў 67-ы старт (STS-63) па праграме Спейс шатл і 20 палёт шатла ,,Дыскаверы” з касманаўтамі Джэймсам Уезербім, касманаўткай Айлінай Колінз, Бернардам Харнсам, Майклам Фоўлам, Джэнісам Восам і расійскім касманаўтам Уладзімірам Цітовым. ,,Дыскаверы” прыблізіўся на 10 метраў да расійскай касмічнай станцыі ,,Мір”. «Дыскаверы» вярнуўся на зямлю 11 лютага.
21 лютага ў Эстоніі быў прыняты Закон аб мове.
25 лютага ад выбуху бомбы ў цягніку, які вёз салдат, у індыйскім штаце Асам згінула 27 асоб.
27 лютага на перапоўненым людзмі базары ў Іраку наступіў выбух бомбы ў аўтамашне, ад якой згінулі 94 асобы. Пасля паліцыя арыштавала трох іракскіх курдаў.
2 сакавіка наступіў 68 старт (STS-67) па праграме Спейс шатл і 8 палёт шатла ,,Індэвор” з касманаўтамі Стэфенам Освальдам, Уільямам Грэгорым, Джонам Грунсвельдам, Уэнды Лоўрэнс, Тамарай Джэрніган, Рональдам Парызем і Сэмюэлем Дурэнсам. Вярнуліся яны на зямлю 18 сакавіка.
5 сакавіка на парламенцкіх выбарах у Эстоніі перамогу атрымала Нацыянальная кааліцыя створаная з былых камуністаў і Сялянскі народны саюз.
17 сакавіка ва Украіне прынялі Закон ,,Аб Аўтаномнай Рэспубліцы Крым”. Закончыў ён сепаратызм рускіх жыхароў. Ён ліквідаваў пасаду прэзідэнта Аўтаномнай Рэспублікі Крым і не дапускаў да дзейнасці супраць Канстытуцыі Украіны.
20 сакавіка рэлігійная секта,,Аўм Сінрыке” заатакавала газам метро ў Токіо. Згінула 12 асоб, а пацярпела больш чым 1000 людзей.
20 сакавіка парушана перамір’е ў Босніі і Герцагавіне. Баснійская армія пачала атакаваць пазіцыі баснійскіх сербаў. Тады сербы напалі на дзяржаўнае войска і гарады, у якіх жылі мусульмане. Баі між мусульманамі і сербамі закончыліся 30 сакавіка.
26 сакавіка 7 дзяржаў Еўрасаюза (Бельгія, Францыя, Германія, Люксембург, Нідэрланды і Іспанія) ліквідуюць на граніцах ўнутраны кантроль паміж імі і ўзмацняюць на граніцах кантроль паміж імі і іншымі дзяржавамі.
27 сакавіка насельніцтва Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі прагаласавала, каб на яе тэрыторыі было расійскае войска.
31 сакавіка ў катастрофе самалёта Аэрбуса А310-324 лініі ТАРОМ у Румыніі згінула 60 асоб.
9 красавіка ў сектары Газа ад выбуху бомбы ісламскіх баевікоў згінуў адзін амерыканец і 7 ізраільскіх салдат.
17 красавіка – 12 мая прайшла ў Нью-Йорку канферэнцыя дзяржаў, на якой прадоўжылі бестэрмінова Дагавор аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі.
19 красавіка пры тэракце ў Аклахома-Сіты ад выбуху адміністрацыйнага будынку згінула 168 людзей.
19 красавіка ў Японіі ў Іокагаме на адной чыгуначнай станцыі у перапоўненым цягніку нехта ўпусіў газ фозген. У бальніцы папала амаль 370 асоб.
29 красавіка 95% галасуючых у рэферэндуме у Казахстане пажадала прадоўжыць тэрмін паўнамоцтва прэзідэнта Нурсултана Назарбаева да 2000 года.
1 мая харвацкая армія і паліцыя ўвайшлі ў заходнюю Славонію і на працягу некалькіх дзён захапілі яе і забілі ў ёй пры гэтым амаль 200 сербаў.
2 мая пасля захопу харватамі Славоніі сербы абстралалі Заграб. 7 асоб згінула, а 175 асоб было параненых у Заграбе.
7 мая ў другім туры выбараў выбралі ва Францыі прэзідэнтам Жака Шырака, які атрымаў 52, 6% галасоў.
24 мая ў катастрофе самалёта Embraer Bandeirante 110PI у Вялікабрытаніі ля Хервуда гіне 12 асоб.
2 чэрвеня дайшло да згоды між прэзідэнтам Расіі
Б. Ельцыным і прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмай пры падзеле былога савецкага Чарнаморскага флота.
2 чэрвеня сербская зенітная артылерыя збіла над Босніяй амерыканскі самалёт Ф-16.
13 чэрвеня прэзідэнт Францыі Жак Шырак аб’явіў, што Францыя правядзе 8 ядзерных выбухаў на атоле ў Ціхім акіяне. Францыя парушыла ўласны мараторый на ядзерныя спробы з 1992 года.
14 чэрвеня баснійскае дзяржаўнае войска пачынае весці генеральнае наступленне на пазіцыі узброеных сіл баснійскіх сербаў. Тады баснійскія сербы пачалі абстэльваць Сараева.
23 чэрвеня ў Сеуле ў Паўднёвай Карэі раптоўна разбурыўся ўніверсам, пад абломкамі якога згінула 521 асоба.
27 чэрвеня наступіў 69 старт (STS-71) па праграме Спейс шатл і 14 палёт шатла ,,Атлантыс” з касманаўтамі Робертам Гібсонам, Чарльзам Прэкортам, Алінай Бейкер, Грыгорым Харбом, Бонім Данборам, рускімі касманаўтамі Анатоліем Салаўёвым і Мікалаем Бударыным. Наступіла першая стыкоўка ,,Атлантыса” з расійскай касмічнай станцыяй ,,Мір”. Расійскія касманаўты Анатолій Салаўёў і Мікалай Бударын затрымаліся на касмічнай станцыі ,,Мір” і вярнуліся на зямлю на расійскім касмічным караблі ,,Саюз ТМ-21” 11 верасня, а ,,Атлантыс” забраў на іх месца касманаўтаў з касмічнага карабля ,,Саюза ТМ-21”, амерыканскага касманаўта Нормана Тагарда і расійскіх касманаўтаў Генадзія Стралкова і Уладзіміра Дзяжурава і вярнуўся на зямлю 7 ліпеня.

 
Працяг будзе ■