Успаміны з 1994 – Дзмітры Шатыловіч

2. Польшчa.

Сітуацыя насельніцтва Польшчы ў другой палове года была цяжкая. Самае высокае беспрацоўе 16,9 % было ў жніўні і да канца снежня знізілася да 16 %. Інфляцыя за год знізілася з 32,6% да 24,5%. Прырост натуральны насельніцтва быў толькі 1,78 проміля і зніжаўся. Ад самагубстваў згінула ў 1994 годзе 4541 мужчын і 497 жанчын. Аднак яшчэ горшая сітуацыя была ў большасці ўсходніх дзяржаў, якія ад сацыялістычнай гаспадаркі перайшлі да капіталістычнай.
1 ліпеня атрымалі гарадскія правы Дробін і Осек.
6 ліпеня прыехаў у Польшчу з візітам прэзідэнт ЗША Біл Клінтан.
7 ліпеня Сейм прыняў закон Будаўнічае права.
14 ліпеня прыехала да мяне з Беластока дачка з сынамі і вечарам я з імі паехаў цягніком у спальным вагоне ў Дом адпачынку ,,Энергапраекта” ў Свінавуссці, дзе месцы ў двух пакоях я выкупіў у маім былым бюро працы раней. Жонка не захацела ехаць і засталася ў Варшаве. Я, як раней, выкупіў два пакоі: у адным спаў я са старшэйым унукам Лукой, а па суседску Ірэна з малодшым сынам Грыгорыем.
Таксама, як год раней, правялі мы два тыдні ля мора. Два разы пераехалі мы граніцу і пабачылі мы блізка ад Свінавусця нямецкі горад ля мора Альбек і потым паехалі турыстычным аўтобусам на экскурсію ў Заходнюю Нямеччыну ў нямецкі Ганзапарк над Балтыйскім морам. Парк ляжыць ля аўтастрады А1 недалёка ад горада Зіркдорф. Парк гэты быў адкрыты 15 сакавіка 1977 года і называўся Ганзалянд, а ў 1987 годзе яго назвалі Ганзапарк. Парк ляжыць на плошчы 0,46 кв. км. І мае больш чым 125 атракцыёнаў. Унукі паездзілі там на розных каруселях, аўтамабілях, з’язджалі з розных штучных горак, уехалі мы ўсе ліфтам на высокую 50-метровую вежу і аглядзелі згары панараму парку. Цяжка апісаць і прыпомніць усё, што яны бачылі і на чым ездзілі. Вечарам у поўнач турыстычным аўтобусам пераехалі мы нямецкую граніцу і вярнуліся ў наш Дом адпачынку ,,Энергапраекта” ў Свінавусці. 28 ліпеня селі мы ў спальны вагон цягніка Свінавусце – Варшава і 29 ліпеня вярнуліся ў нашу кватэру ў Варшаве. Некалькі дзён дачка з унукамі гасцявалі ў нас у Варшаве і ў жніўні вярнуліся ў Беласток. І гэта быў наш апошні адпачынак у Свінавусці, бо ,,Энергапраекту” перастала аплачвацца трымаць дом адпачынку ў Свінавусці для сваіх працаўнікоў і прадалі яго. У капіталізме ,,Энергапраекту” не аплачвалася трымаць дом адпачынку для сваіх працаўнікоў і прадаваць на адпачынак месцы ў пакоях па ніжэйшых цэнах для працоўнікоў, якія менш зараблялі. Я плаціў тады амаль тры разы даражэй за месцы ў Доме адпачынку ў Свінавусці, чым малады інжынер, які пачаў працаваць і мне гэта аплачвалася. ,,Энергапраект” прадаў тады таксама Дом адпачынку ў Вісле-Глэмбцэ, у які ў летнія месяцы высылаў дзяцей працаўнікоў на адпачынак, а ў іншыя месяцы прадаваў пакоі для працаўнікоў. Я там адпачываў з жонкай і дзецьмі ад 15 да 30 чэрвеня 1961 года, а пасля летам ездзілілі туды мае дзеці.
11 жніўня ў катастрофе верталёта ў Даліне Альчынскай згінула 4 асобы.
25 жніўня ля Пясэчна ўпаў вялікі метэарыт, які назвалі Башкоўка.
31 жніўня закрылі ў Калетах вялікую Фабрыку цэлюлёзы і паперы.
29 верасня Сейм прыняў Закон аб бухгалтэрыі.
30 верасня на ,,абедзе драўскім “ сустрэўся прэзідэнт Лех Валэнса з камандным саставам Польскага Войска ў Драўску-Паморскім. Пасля гэтага Сейм абвінаваціў прэзідэнта ў парушэнні правілаў апалітычнасці войска.
3 кастрычніка Савет Міністраў прыняў рашэнне выслаць польскі кантынгент войск у Гаіці.
11 кастрычніка ва Вроцлаве камнем ударыў у галаву Войцеха Ярузельскага адзін з прысутных, калі ён падпісваў сваю кнігу.
21 лістапада на канферэнцыі журналістаў у Народным Банку Польшчы паказалі новыя афіцыйныя манеты і банкноты, якія маюць увайсці на наступны год пасля дэнамінацыі польскай валюты.
24 лістапада падчас канцэрту Голдэн Лайф у Гданскай Судаверфі наступіў пажар. Яе хтосьці падпаліў. Згінула 7 асоб, а некалькі дзесяткаў асоб было параненых.
14 снежня стварылі Банкавы Гарантыйны Фонд.
30 снежня атрымалі гарадскія правы Бодзэнтын, Імелін, Краснобруд, Любневіч, Новы Вісніч і Пшуў.

Беларусь
У 1991-1994 гадах у Беларусі выяўляўся крызіс, звязаны з трансфармацыяй дзяржавы, у сувязі з гэтым наступіла падзенне ВУП, расла інфляцыя, з’явілася беспрацоўе, панізіўся ўзровень жыцця насельніцтва. Рэформы амаль зусім не праводзіліся. Нацыянальная валюта ў 1992 годзе была альтэрнатыўная савецкаму рублю. У якасці адзінага сродку плацяжу беларускі рубель быў уведзены толькі ў 1994 годзе.
На Беларусі сітуацыя эканамічная дзяржаўных працаўнікоў з-за адсутнасці рэформ і вялікай інфляцыі была горшая чым у Польшчы. Заробкі за год панізіліся на 21%. І інфляцыя дасягнула 2221% пад канец 1994 года і эканоміка працягвала моцна скарочвацца.
10 ліпеня Аляксандр Лукашэнка ў другой туры прэзідэнцкіх выбараў балаціраваўся як незалежны кандыдат. У другой туры прэзідэнцкіх выбараў бралі ўдзел
В. Кебіч, які набраў 17% галасоў і Аляксандр Лукашэнка, які атрымаў 80,1% галасоў. Прэзідэнтам Беларусі быў выбраны Аляксандр Лукашэнка, які 20 ліпеня склаў прэзідэнцкую прысягу.
21 ліпеня Міхал Чыгір стаў прэм’ер-міністрам.

Расія
1 ліпеня з касмадрома Байканур выляцеў касмічны карабель Саюз ТМ-19 з касманаўтамі Юрыем Маленчэнкам і Тальгатам Мусабаевым. Прыстыкаваліся яны да касмічнай станцыі ,,Мір” і вярнуліся на Зямлю 4 лістапада разам з нямецкім касманаўтам Ульфам Мербольдам Дытрыхам, які прыляцеў на касмічную станцыю ,,Мір” на касмічным караблі Саюз ТМ-20.
9 ліпеня прызямліўся касмічны карабель Саюз ТМ-18 з касманаўтамі В. Афанасьевым і Ю. Усачовым.
28 ліпеня чатыры тэрарысты захапілі аўтобус Пяцігорск-Стаўропаль-Краснагвардзейск з 41 пасажырам. Аўтобус адбілі і згінулі два тэрарысты, другія два памерлі пасля ў бальніцы.
29 ліпеня ў Мінеральных Водах група чачэнскіх тэрарыстаў захапіла верталёт з заложнікамі. Пачас аперацыі вызвалення верталёта 4 асобы згінулі , а 15 было параненых. Усе тэрарысты былі захоплены жывымі.
1 жніўня ад выбуху бомбы згінуў у Ноўгарадзе 1 чалавек.
7 жніўня ў Башкірыі ад прарыва Тырляндскага вадасховішча згінула 29 асоб, а 786 асоб засталіся без прытулку.
10 жніўня ў Грозным прайшоў з’езд прыхільнікаў Джохара Дудаева, якія аб’явілі вайну Расійскай Федэрацыі. 11 жніўня прэзідэнт Б. Ельцын заявіў, што ,,сілавое ўмяшанне ў Чачні недапушчальнае”, бо падымецца супраць Расіі ўвесь Каўказ і крыві, якая пальецца, Расіі ніхто не прабачыць. Аднак пасля змяніў погляд.
30 жніўня расійскае войска выйшла з Латвіі і Эстоніі.
30 жніўня выбух бомбы ў Екацерынбургу параніў 2 асобы.
31 жніўня закончылася вывядзенне расійскіх войск з Нямеччыны.
2-6 верасня падчас афіцыйнага візіту ў Расіі старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Цзян Цземіна падпісана была расійска-кітайская дэкларацыя аб ненацэльванні стратэгічных ядзерных ракет адзін на аднаго, нескарыстанні першым з ядзернай зброі, згодзе на існуючую расійска-кітайскую дзяржаўную граніцу ў яе заходняй частцы.
9 верасня ля Егораўска сутыкнуліся самалеты Ту-134АК і Ту-22М3. Самалёт Ту-134АК упаў на зямлю і згінула 8 асоб.
13 верасня згінуў у Маскве на вул. 2-ой Тверской- Ямской ад выбуху бомбы ў аўтамашыне лідэр Арэхаўскай Арганізацыі Злачыннай Групы Сяргей Цімафееў, якога называлі ,,Сільвестрам”.
26 верасня ў катастрофе расійскага самалёта Як-40 расійскай кампаніі ,,Чэрэмашка” пад Ванаварай згінула 29 асоб.
27-28 верасня прэзідэнт Б. Ельцын паляцеў з візітам у ЗША. Было падпісана там супольнае заяўленне прэзідэнтаў аб стратэгічнай стабільнасці і ядзернай бяспецы, было прынята супольнае заяўленне аб гандлю і супрацоўніцтве.
3 кастрычніка наступіў старт касмічнага карабля Саюз ТМ-20 з касманаўтамі Аляксандрам Віктарэнкам, Аленай Кандаковай і немецкім касманаўтам Ульфам Мербольдам Дытрыхам. Прыстыкаваліся яны да касмічнай станцыі ,,Мір” і Ульф Дытрых вярнуўся на Зямлю на касмічным караблі Саюз ТМ-19 з касманаўтамі Юрыем Маленчанкам і Тальгатам Мусабаевым, а іншыя вярнуліся на зямлю 22 сакавіка 1995 г. з касманаўтам-лекарам Валерыем Паляковым, які выляцеў на касмічную станцыю ,,Мір” 8 студзеня 1994 г. на касмічным караблі Саюз ТМ-18.
11 кастрычніка курс рубля на Маскоўскай міжнароднай біржы ўпаў з 2833 да 3926 рублёў за долара.
Ад 17 да 20 кастрычніка першы раз прыехала з візітам у Расію каралева Вялікабрытаніі Елізавета.
21 кастрычніка Дзяржаўная Дума прыняла першую частку Грамадзянскага Кодэкса Р.Ф.
29 кастрычніка пры пасадцы ў аэрапорце Чыта наступіла катастрофа самалёта Ан-12А. Згінула 23 асобы.
11 лістапада Дзяржаўная Дума прыняла закон, які змушаў усіх замежных асоб, якія прыязджалі ў Расію, мець тэст на СНІД.
18 лістапада чачэнская тэрарыстычная група бомбай разбурыла чыгуначны мост на рацэ Яузе ў Маскве.
25-26 лістапада апазіцыйным сілам, якія выступілі ў Чачні супраць Джохара Дудаева, не ўдалося захапіць сталіцу Чачні, Грознага.
11 снежня расійскае войска ўвайшло ў Чачню, пачалася ваенная аперацыя.
14 снежня прэзідэнт Б. Ельцын скіраваў да Джохара Дудаева ультыматум, з жаданнем злажыць зброю. Гразіў, што пачнецца штурм Грознага.
24-28 снежня ў Чачні пачаліся баі расійскага войска з сепаратыстамі Джохара Дудаева за Ханкалу.
31 снежня пачаўся штурм Грознага расійскім войскам.

Іншыя дзяржавы
3 ліпеня ў Баку ў метро ў вагоне цягніка, які выехаў з станцыі ,,28 мая” і не даехаў да станцыі ,,Гянджлік” ад выбуху бомбы згінула 13 асоб, а 58 пасажыраў было параненых.
8 ліпеня ў ЗША наступіў 63 старт (STS-65) па праграме Спейс Шатл і 17 палёт шатла ,,Калумбія” з касманаўтамі Робертам Кабанам, Джэймсам Холселам, Рычардам Хабам, Карлам Уолзам, Лерай Чыао, Дональдам Томасам і японцам Тыакім Нанто-Муканам. Вярнуліся 23 ліпеня.
8 ліпеня памёр тварэц Паўночнай Карэі (КНДР) Кім Ір Сен, які кіраваў Паўночнай Карэяй ад 1948 г. 12 ліпеня на яго месца ўвайшоў яго сын Кім Чэн Ір.
10 ліпеня ў другой туры прэзідэнцкіх выбароў ва Украіне Леанід Кучма перамог прэзідэнта Леаніда Краўчука і стаў новым прэзідэнтам Украіны. Леанід Кучма атрымаў 52,15% галасоў, а Леанід Краўчук – 45,06 %.
У Буэнас-Айрэсе ў сяміпавярховы будынак аргентынскага яўрэйскага культурнага цэнтра ўдарыў смертнік самаходам з бомбамі. Згінула 89 асоб, а больш чым 200 асоб было параненых.
19 ліпеня Леанід Кучма стаў прэзідэнтам Украіны да 23 студзеня 2005 г.
25 ліпеня ў Вашынгтоне прэм’ер-міністр Ізраіля Іцхак Рабін і кароль Іарданіі Хусейн падпісалі дэкларацыю аб заканчэнні вайны.
26 ліпеня ад выбуху бомбы каля ізраільскага пасольства ў Лондане было раненых 14 асоб.
26 ліпеня ва Усходнім Калімантане ў Інданезіі разбіўся самалёт ,,Сікорскі- 58ЕТ” . Згінула 18 асоб.
26 ліпеня ад турэцкай бамбёжкі згінула ў Іраку 70 курдаў.
11 жніўня на Кубе Фідэль Кастра пазволіў сваім грамадзянам выязджаць з Кубы. Да канца жніўня пакінула Кубу 20 тысяч грамадзян.
13 жніўня ў Бразавіль у Конга падчас евангельскага казання згінула амаль 150 асоб, пераважна дзяцей, з-за панікі.
18 жніўня падчас землятрусу ў Алжыры згінула 171 асоба.
8 верасня ў ЗША пад Пітсбургам разбіўся амерыканскі самалёт Боінг 737-3Б7. Згінула 132 асобы.
8 верасня астатнія французскія, брытанскія і амерыканскія салдаты выехалі з Берліна.
9 верасня ў ЗША наступіў 64 старт (STS-64) па праграме Спейс Шатл і 19 палёт шатла ,,Дыскаверы” з касманаўтамі Рычардам Рычардсам, Блэйнам Хамондам, Джэры Ліненджэрым, Сьюзан Хемес, Карлам Мідам і Маркам Лі. Вярнуліся 20 верасня.
10 верасня папа рымскі Ян Павел ІІ пачаў візіт у Харватыі.
19 верасня Войска ЗША ўвайшло на Гаіці, каб вярнуць туды былога прэзідэнта Арыстыда, якога выгнала ваенная хунта.
22 верасня ў чыгуначнай катастрофе ў Анголі згінула 350 асоб.
28 верасня паблізу Фінляндыі на Балтыйскім моры затануў паром ,,Эстонія” з аўтамашынамі. Згінула 852 асобы.
30 верасня наступіў у ЗША 65 старт (STS-68) па праграме Спейс Шатл і 7 палёт шатла ,,Індэвор” з касманаўтамі Майклам Бейкерам, Тэрэнсім Уілкатам, Томасам Джоунсам, Стывенам Смітам, Дэніэлам Бершам і Петэрам Уайсофам. Экспедыцыю выслалі для абслугі тэлескопа Хабла. Вярнуліся 14 кастрычніка.
30 верасня ў Славакіі прайшлі першыя парламенцкія выбары. Перамогу атрымаў ,,Рух за дэмакратычную Славакію”, які атрымаў 34,96 % галасоў.
1 кастрычніка рэспубліка Палау атрымала незалежнасць ад ЗША.
4 кастрычніка ў Швейцарыі спалілі сябе 48 членаў секты ,,Ордэн Храма Сонца”.
12 кастрычніка ў катастрофе самалёта Фокер-Ф28 у Іране згінула 66 асоб.
16 кастрычніка ў рэферэндуме ў Фінляндыі 56,9% фінаў прагаласавала, што хочуць быць ў Еўрасаюзе. Галасавала 70,8 % насельніцтва.
17 кастрычніка Вілі Клас стаў генеральным сакратаром НАТА да 20 кастрычніка 1995 г.
21 кастрычніка над ракой Ганай у Сеуле ў Паўднёвай Карэі разбурыўся мост. Згінула 32 асобы.
31 кастрычніка ў катастрофе амерыканскага самалёта АТР-72-212 у раёне горада Роузлоун у штаце Індыяна згінула 68 асоб.
3 лістапада наступіў у ЗША 66 старт у космас (STS-66) па праграме Спейс Шатл і 13 палёт шатла ,,Атлантыс» з касманаўтамі Дональдам МакМонаглам, Куртысам Браунам, Элен Очоа, Джозефам Танерам, французам Жан Франсуа Клервуа і Скотам Паразінскім. Вярнуліся 14 лістапада.
13 лістапада пасля рэферэндума Швецыя стала членам Еўрасаюза.
14 лістапада адкрылі рух паміж Парыжам і Лонданам праз тунель пад Ла-Маншам.
26 лістапада Вярхоўны Савет Абхазіі прыняў Канстытуцыю незалежнай, дэмакратычнай дзяржавы – Рэспублікі Абхазіі. Выбралі тады прэзідэнтам Уладзіслава Ардзінба.
27-28 лістапада ў рэферэндуме большасць нарвегаў прагаласавала супраць уваходу ў Еўрасаюз.
23 снежня ў Босніі і Герцагавіне пачаліся перагаворы з удзелам былога прэзідэнта ЗША Джымі Картэра аб заканчэнні баёў .
Дзмітры Шатыловіч
Працяг будзе ■

Komentarze

  1. I enjoy you because of all your labor on this site. My mum take interest in working on internet research and it’s really obvious why. We all know all about the lively ways you make both interesting and useful items by means of the website and therefore encourage response from other people on that article so my girl is really discovering so much. Take advantage of the rest of the new year. You have been conducting a glorious job.

  2. Retrospectively, it iis necessary for the consumer too comprehend that there is
    normally a significant price difference between compounded medication and Brand drugs, with the latter being
    significantly expensive.