Успаміны з 1994 г., Дзмітры Шатыловіч

us-031. Польшчa.

У Польшчы беспрацоўе ў першай палове 1994 г. яшчэ расло: у студзені было 16,7 %, а ў ліпені вырасла да 16,9%. Інфляцыя зменшылася з 35,3 % да 32,3 %. Сярэдні заробак быў тады 5 328 000 зл. у месяц, самы танны аўтамабіль Фіат-126П каштаваў тады 60 мілёнаў злотых.
7 студзеня праф. Збігнеў Рэліга стаў старшынёй Беспартыйнага Блока Падтрымкі Рэформ.
19 студзеня згарэў у пажары Польскі Тэатр ва Вроцлаве.
3 лютага закончылі вырабляць аўтамабіль ,,Ныса”.
4 лютага Сейм выдаў закон аб аўтарскім праве.
12 лютага ўступіў у сілу дагавор аб аб’яднанні Польшчы з Еўрапейскімі Супольнасцямі.
11 сакавіка Лонданскі Клуб зменшыў на 13 мільярдаў долараў польскі доўг з часу Эдварда Герка.
25 лютага ў Стважыне сутыкнуліся два пасажырскія цягнікі. Згінула адна асоба, а 7 асоб было параненых.
10 сакавіка паўстаў Апольскі Універсітэт.
25 сакавіка паўстала ў Варшаве гміна Варшава-цэнтр, падзеленая на 7 кварталаў.
8 красавіка ўлада выступіла з прапановай увайсці ў Еўрасаюз.
23 красавіка паўстала партыя Унія Свабоды.
12 мая ў катастрофе аўтобуса ля гданьскіх Какошак згінулі 32 асобы.
15 мая прыехала да нашага знаёмага суседа яго сваячка з Беларусі з Мінска. Я ездзіў з ёй на базар і на Стадыён Дзесяцігоддзя і памагаў ёй там прадаваць яе тавары і купляць тое што яна хацела, бо сусед быў стары і слабы і прасіў мяне ёй памагчы. Калі яна выязджала дамоў, то ўзяла ад мяне ў Мінск, каб перадаць у Нацыянальны Архіў Рэспублікі Беларусь і мінскія бібліятэкі па некалькі экземпляраў маіх зборнікаў вершы. „Эцюды падарожжа” і ,,Маё Падляшша”. Дзякуючы ёй мой злымак і маю кароткую біяграфію і спіс гэтых зборнікаў і вершаў надрукавалі на стар. 344-345 у 6 томе ,,Беларускія пісьменнікі”, які выйшаў у 1995 г. пад рэдакцыяй А. В. Мальдзіса.
19 чэрвеня прайлі муніцыпальныя выбары да гмін. Узяло ў іх удзел 33, 8% выбаршчыкаў.
24 чэрвеня Сейм прыняў закон аб уласнасці кватэр.

Беларусь

26 студзеня Вярхоўны Савет Беларусі адклікаў Станіслава Шушкевіча з функцыі
старшыні парламента і кіраўніка дзяржавы, і 28 студзеня выбралі Мечыслава Грыба старшынёй Вярхоўнага Савета Беларусі, бо Аляксандр Лукашэнка абвінаваціў Станіслава Шушкевіча ў прысваенні 100 амерыканскіх долараў на матэрыялы для будаўніцтва дачы і ва ўкрыванні карупцыянераў, а прэм’ер-міністра Вячэслава Кебіча назваў ,,шэфам прамаскоўскай мафіі». Вярхоўны савет паклікаў камісію барацьбы з карупцыяй, якая мела праверыць абвінавачанне А. Лукашэнкі і іншых.
15 сакавіка Вярхоўны Савет Беларусі прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, у якой яна была аб’яўлена ўнітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспубліка Беларусь стала прэзідэнцкай рэспублікай.
1 красавіка камісію барацьбы з карупцыяй ліквідавалі, бо выканала яна ўсё, што патрабаваў ад яе Вярхоўны Савет.
У чэрвені пад раённым цэнтрам Ліёзна на Аляксандра Лукашэнку быў быццам бы зроблены замах – нехта выстраліў з пісталета па ,,Мерцэдэсе” ў якім ехалі Лукашэнка і Віктар Шэйман (пазнешы кіраўнік Алміністрацыі прэзідэнта). Аднак ад замаху ніхто не пацярпеў. Па версіі Генеральнай Пракуратуры Рэспублікі Беларусь замах быў інсцэнізаваны ў час выбараў у прэзідэнты.
23 чэрвеня прайшлі першыя выбары прэзідэнта Беларусі. У выбарах кандыдатамі былі:
1. Аляксандр Дубко – старшыня Саюза аграрнікаў
2. Вячаслаў Кебіч – прэм’ер-міністр Беларусі
3. Аляксандр Лукашэнка – дырэктар саўгаса ,,Гарадзец” Шклоўскага раёна
4. Васіль Навікоў – сакратар ЦК ПКБ
5. Зянон Пазняк – лідар Беларускага Народнага Фронту ,,Адраджэнне”
6. Станіслаў Шушкевіч – былы старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі.
У першым туры набралі галасоў: Аляксандр Лукашэнка – 44,82%, Вячаслаў Кебіч – 17,33%, Зянон Пазняк – 12,82%, Станіслаў Шушкевіч – 10%, Аляксандр Дубко – 6%, Васіль Навікоў – 5%.
Другі тур выбараў быў 10 ліпеня.

Расія

3 студзеня ў катастрофе ў Іркуцку пасажырскага самалёта Ту-154 згінула 125 асоб.
8 студзеня з касмадрома Байканур стартаваў касмічны карабель Саюз ТМ-18 з касманаўтамі Віктарам Афанасьевым, Юрыям Усячовым і Валерыям Паляковым. Прыстыкаваліся яны да касмічнай станцыі ,,Мір”. На зямлю вярнуліся 9 ліпеня.
11 студзеня пачала працаваць Дзяржаўная Дума Расійскай Федэрацыі, выбраная 12 снежня 1993 г.
14 студзеня прэзідэнты Расіі, ЗША і Украіны падпісалі ў Маскве трохбакавое заяўленне аб перадачы Расіі ядзерных боегаловак з тэрыторыі Украіны і аб кампенсацыі і гарантыі бяспечнасці Украіны.
14 студзеня прэзідэнты Барыс Ельцын і Біл Клінтан падпісалі Маскоўскую дэкларацыю аб узаемным ненацэльванні стратэгічных ядзерных ракет, пачынаючы ад 30 мая 1994 года.
14 студзеня прызямліўся касмічны карабель Саюз ТМ-17 з касманаўтамі Васілём Цыбліёвым і Аляксандрам Серабровым.
16 студзеня Ягор Гайдар пакінуў расійскі ўрад, пратэстуючы супраць кансерватыўнай палітыкі ўрада.
16 студзеня ў паўночнай Асетыі выбралі прэзідэнтам рэспублікі Ахсабека Гелазава.
1 лютага пачаў прадаваць акцыі ,,МММ” Сяргей Маўроды. Яго дзейнасць стала ў Расіі фінансавай пірамідай. Спачатку акцыі прадаваліся па наміналу 1 тыс. рублёў за акцыю. Пасля цана расла ў два разы на тыдзень. Прынцып ,,сёння даражэй чым учора” і ўмелая рэклама павялічвала попыт. Да паловы ліпеня цана акцыі вырасла ў 127 разоў і колькасць укладчыкаў вырасла да 15 мільёнаў. Стваральнікі фінансавай піраміды атрымоўвалі столькі рублёў, што не маглі іх палічыць. Прэм’ер-міністр Чарнамырдзін папярэдзіў, што піраміда можа лопнуць і ў сярэдзіне ліпеня пачалася кампанія супраць ,,МММ”. Укладчыкі пачалі забіраць рублі і цана акцыі пачала хутка зніжацца. 29 ліпеня Маўроды аб’явіў, што цана акцыі знізілася 127 разоў. 4 жніўня яго арыштавалі за тое, што не плаціў падаткаў. Тады вялікія тлумы укладчыкаў, якія страцілі свае грошы, патрабавалі выпусціць яго з турмы, каб ён вярнуў ім грошы. Яны памаглі Маўроды, каб выбралі яго дэпутатам у Думу і ён выйшаў з турмы, аднак грошай ўкладчыкам не вярнуў.
3 лютага падпісалі дагавор аб дружбе, добрасуседстве і супрацоўніцтве між Расійскай Федэрацыяй і Грузіяй.
14 лютага застрэлілі асуджанага на смерць серыйнага забойцу, канібала Андрэя Чыкацілу, які за 12 год забіў 52 асобы.
15 лютага Расія і Вялікабрытанія прынялі рашэнне аб узаемным ненацельванні стратэгічных ядзерных ракет ад 30 мая.
15 лютага ў Маскве падпісалі дагавор рэгуліруючы адносіны між РФ і Татарстанам.
23 лютага у Расійскай Федэрацыі Дзяржаўная Дума прыняла пастанову аб амністыі за палітычныя і эканамічныя злачынствы. Амністыю атрымалі ўдзельнікі падзей з жніўня 1991 г. і з верасня 1993 г. і ўсіх іх выпусцілі з турмаў.
24 лютага ў катастрофе самалёта Ан-12 у Нальчыку згінула13 асоб.
26 лютага прэзідэнт Б. Ельцын памілаваў сваіх палі­тычных праціўнікаў, якіх арыштаваў падчас канстытуцыйнага крызіса ў кастрычніку 1993 г.
23 сакавіка ў катастрофе самалёта А-310 ,,Аэрафлота” каля Междурэчанска ў Кемераўскай вобласці згінула 75 асоб.
28 сакавіка РФ узяла ў арэнду на 20 год касмадром Байканур у Казахстане.
4 красавіка падпісалі ў Маскве пастанову аб заканчэнні вайны міх Грузіяй і Абхазіяй.
7 красавіка зарэгістравалі нацыянальны домен Расіі ,,ru” замест ,,su”.
12 красавіка ў Маскве прайшла дэманстрацыя амаль 3 тысячы студэнтаў, якія ішлі на Крэмль. Яны патрабавалі павышэння стыпендый.
22 красавіка ў цягніку Тамбоў – Санкт-Пецярбург наступіў выбух і пажар. Ніхто не згінуў і не быў паранены.
28 красавіка быў падпісаны дагавор паміж партыямі аб грамадскай згодзе, які прадугледжваў не ўводзіць змены ў канстытуцыі з 1993 г. да наступных выбараў у Дзяржаўную Думу, якія адбудуцца ў снежні 1995 г. Не згадзіліся падпісаць дагавор Камуністычная Партыя Расійскай Федэрацыі, Аграрная Партыя і радыкальныя нацыяналісты.
9 мая выйшаў указ прэзідэнта аб устанаўленні ордэна Жукава і медалі Жукава.
12 мая ў Маскве падпісалі заканчэнне вайны ў Нагорным Карабаху паміж Арменіяй і Азербайджанам.
26 мая бандыцкая група захапіла рэйсавы аўтобус Уладзікаўказ – Стаўропаль з 33 пасажырамі. Усіх іх вызвалілі падчас штурму аўтобуса.
27 мая вярнуўся ў Расію з ЗША Аляксандр Салжаніцын, якога выгналі камуністы з СССР і быў ён 20 год на чужыне. У 1970 г. стаў ён лаўрэатам Нобелеўскай прэміі з літаратуры. Вярнуўшыся, праехаў ён цягніком усю Расію ад Уладывастока да Масквы. Усюды яго сустракалі як трыумфатара.
12 чэрвеня Барыс Ельцын сваім указам прывёў да таго каб меў дзяржаўнае значэнне Дзень прыняцця дэкларацыі аб дзяржаўным сувернітэце Расіі.
24 чэрвеня была падпісана згода аб партнёрстве і супрацоўніцтве паміж Еўрасаюзам і Расіяй.
28 чэрвеня ў Гудэрмесе тры тэрарысты захапілі рэйсавы аўтобус з 40 пасажырамі. Усе заложнікі былі вызваленыя. Ніхто не згінуў і не быў паранены.
30 чэрвеня РФ далучылася да праграмы НАТА ,,Партнёрства ў імя міра”. Дзяржавы, якія далучыліся да гэтай праграмы, павінны былі захоўваць прынцыпы дэмакратыі і згадзіліся на вайсковае супрацоўніцтва з НАТА.

Іншыя дзяржавы

4 студзеня Літва выступіла з прапановай увайсці ў НАТА.
10-11 студзеня сустрэча прадстаўнікоў дзяржаў-членаў НАТА у Бруселі. На сустрэчы прынялі праграму ,,Партнёрства ў імя міра”.
12 студзеня прэзідэнт ЗША Біл Клінтан сустрэўся ў Празе ў Чэхіі з прэзідэнтамі Чэхіі, Славакіі, Польшчы і Венгрыі.
17 студзеня ад моцнага землятрусу ў паўднёвых раёнах штата Каліфорнія ў ЗША згінула 57 людзей, 8700 асоб было параненых, а 25 тысяч жыхароў страціла прытулак.
27 студзеня вылецеў у космас амерыканскі месячны зонд ,,Клеменцінэ”.
28 студзеня згінулі тры італьянскія журналісты падчас абстрэлу харватамі Мастара ў Босніі.
31 студзеня згарэў Гранд тэатр у Барселоне.
1 лютага стала важнай Шэнгенская згода між дзяржавамі Еўрасаюза, па якой усе грамадзяне гэтых дзяржаў могуць свабодна перамяшчацца па тэрыторыі Еўрасаюза без віз.
3 лютага Вярхоўная Рада Украіны ратыфікавала Дагавор аб скарачэнні і агранічэнні стратэгічнай зброі.
3 лютага наступіў 60 старт (STS-60) па праграме Спейс Шатл і першая місія шатла Дыскаверы ў амерыканска-расійскай праграме Шатл-Мір і 18 палёт Дыскаверы з касманаўтамі Чарлам Балдэнам, Кенетам Райтлерам, Янам Дэвісам, Рональдам Сегам, Франклінам Чангам-Дыязам і рускім касманаўтам Сергеем Крыкалавым. Дыскаверы вярнуўся на зямлю 11 лютага.
4 лютага ў Сараеве ад сербскага мінамётнага абстрэлу згінула 9 асоб, а 18 было параненых.
5 лютага падчас артылерыйскага абстрэлу базару ў Сараеве сербамі згінула 68 асоб, а больш чым 200 асоб было параненых.
8 лютага Украіна падпісала дакумент праграмы НАТА ,,Партнёрства ў імя міра”.
12-27 лютага ў Лілехамеры (Нарвегія) прайшлі XVII зімовыя алімпійскія ігры. Першы раз Расія выступіла аддзельна. Расія атрымала найбольш залатых медалёў (11), аднак заняла трэцяе месца за Нарвегіяй і Германіяй.
16 лютага Грэцыя ўвяла забарону на гандаль з Македоніяй.
20 лютага Злучаныя Арабскія Эміраты пашырылі прымяненне законаў шарыята ў штодзённым жыцці.
23 лютага закончылася вайна ў Босніі між баснійцамі і харватамі.
25 лютага ад куль ізраільскага пасяленца, які ў Хеўроне пачаў стральбу да маліўшыхся палестынцаў, згінула 29 палестынцаў, а больш чым 100 асоб ён параніў. Пасля палестынцы яго забілі.
27 лютага ў бомбавым замаху ў касцёле маранітаў у горадзе Джунія ў Ліване згінула 10 асоб, а 60 было параненых.
28 лютага прайшоў паветраны бой паміж знішчальнікамі ВПС ЗША і штурмавікамі ВПС Рэспублікі Сербскай над Босняй. Знішчальнікі ЗША напалі і збілі 4 сербскіх штурмавікоў. Трох сербскіх пілотаў згінула.
1 сакавіка прынята рашэнне аб уваходзе ў Еўрасаюз Швецыі, Фінляндыі і Аўстрыі.
1 сакавіка парламент Грузіі ратыфікаваў дакумент аб уваходзе Грузіі ў СНД.
4 сакавіка наступіў 61 старт (STS-62) па праграме Спейс Шатл і 16 палёт шатла „Калумбія” з касманаўтамі Джонам Касперым, Эндру Аленам, П’ерам Туотам, Чарльзам Гемарам і Маршам Айвінсам.
6 сакавіка ў рэферэндуме грамадзяне Малдавіі адкінулі прапанову злучыцца з Румыніяй.
7 сакавіка ў Казахстане ў парламенцкіх выбарах перамогу атрымала ,,Партыя народнага адзінства Казахстана”.
16 сакавіка ўвайшла ў Еўрасаюз Нарвегія.
17 сакавіка над Нагорным Карабахам каля горада Стэпанакерта армяне збілі транспартны самалёт С-130 Ваенна-паветраных сіл Ірана з сем’ямі іранскіх дыпламатаў. Згінула 31 асоба.
17 сакавіка папа рымскі Ян Павел ІІ прыняў першы раз на аўдыенцыі прэм’ер- міністра Ізраіля І. Рабіна.
18 сакавіка баснійцы і харваты ў Вашынгтоне падпісалі згоду, каб закончыць вайну.
19 сакавіка на станцыі ,,20 студзеня” ў метрапалітэне ў Баку наступіў выбух бомбы ў вагоне цягніка, які затрымаўся на станцыі. Згінула14 асоб, а 49 было параненых.
26-27 сакавіка ў выбарах у Італіі перамогу атрымала партыя ,,Саюз за свабоду” Сільвіо Берлусконі.
27 сакавіка на выбарах на Украіне перамогу атрымала ,,Камуністычная партыя Украіны”, якая атрымала 85 месцаў у 450-мясцовай Радзе. Пры гэтым большасць месцаў у Радзе атрымалі беспартыйныя кандыдаты (168).
28 сакавіка ў ПАР у Ёганесбургу ў сутыкненнях паміж прыхільнікамі Афрыканскага Народнага Кангрэса, а Зулускай Партыяй Свабоды Інкатха згінула 19 асоб.
29 сакавіка сербы і харваты падпісалі перамір’е.
30 сакавіка ў Сараеве прынялі канстытуцыю Федэрацыі харвацка-мусульманскай у Босніі.
6 красавіка ракетай зямля-паветра быў збіты самалёт, у якім знаходзіліся прэзідэнты Бурунды Сыпрыён Нтарыміра і Руанды Жувеналь Хабіярымана. Абломкі самалёта ўпалі на тэрыторыю, якая знаходзілася пад кантролем племя тутсі, а прэзідэнт Руанды быў з племені хуту. Паўстаў канфлікт між двума плямёнамі хуту і тутсі. У сталіцы Руанды Кігалі пачаліся хваляванні, ад якіх згінула многа людзей.
7 красавіка ў Руандзе пачалося масавае забойства людзей з племя тутсі ў сталіцы дзяржавы Кіргалі. Прэзідэнцкая Гвардыя забіла разам з мужам прэм’ер-міністра Агату Увілінгівіману.
8 красавіка парламент Малдовы ратыфікаваў устаноўчы дакумент СНД.
9 красавіка наступіў 62 старт (STS-59) па праграме Спейс Шатлі і 6 палёт шатла ,,Індэвор” з касманаўтамі Сіднеем Гут’ерэсам, Кевінам Чылтонам, Джэям Эптам, Майклам Кліфордам, Ліндай Годвін і Томасам Джоунсам. Экспедыцыя вылецела да абслугi тэлескопа ,,Хабл”.
10 красавіка кіраўніцтва НАТА выдала загад нанесці бомбавы ўдар па сербскаму войску каля Гараджэ.
14 красавіка ўрад Грэцыі адабраў грэцкае грамадзянства былому грэцкаму каралю Канстанціну ІІ.
14 красавіка самалёты знішчальнікі ЗША на поўдні Ірака збілі два свае ўласныя верталёты, прыняўшы іх за ірацкія. Згінула 29 асоб.
26 красавіка ў катастрофе самалёта А 300 у Нагое ў Японіі згінула 264 асобы.
26-29 красавіка прайшлі першыя ў гісторы ПАР парламенцкія выбары, у якіх бралі ўдзел прадстаўнікі ўсіх рас. Перамогу атрымаў Афрыканскі нацыянальны кангрэс.
27 красавіка пачалася ў Йемене грамадзянская вайна паміж сіламі ўрада Йемена і прыхільнікамі Йеменскай сацыялістычнай партыі. Вайна прадоўжылася да чэрвеня.
28 красавіка рымскі папа Ян Павел ІІ упаў у ванным пакоі і зламаў сабе косць у сцягне.
29 сакавіка Кітай і Манголія падпісалі дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве.
4 мая Ізраіль і ААН падпісалі згоду аб аўтаноміі палестынцаў на акупаванай Ізраілем тэрыторыі.
6 мая каралева Вялікабрытаніі Елізавета і прэзідэнт Францыі Франсуа Мітэранд урачыста адкрылі тунель між Францыяй і Англіяй пад пралівам Ла-Манш.
8-29 мая ў Венгрыі ў парламенцкіх выбарах атрымала перамогу Сацыялістычная партыя.
9 мая ў Нагорным Карабаху дайшлі да згоды, каб затрымаць вайну.
10 мая Нельсан Мандэла стаў прэзідэнтам ПАР і быў прэзідэнтам да 4 чэрвеня 1999 г. 11 мая ў ПАР паўстаў новы ўрад, да якога ўвайшлі прадстаўнікі чатырох расавых груп.
12 мая закончылася ў Нагорным Карабаху вайна між Арменіяй і Азербайджанам.
14 мая закончылася грузінска-абхазская вайна.
24 мая падчас цырымоніі «біцця д’ябла камянямі» ў Мецы згінула ў цісканіне 270 мусульман.
2 чэрвеня 29 асоб згінула у катастрофе ваеннага верталёта ў Шатландыі.
6 чэрвеня ў катастрофе кітайскага самалёта Ту-154М каля горада Сіань згінула 160 асоб.
9 чэрвеня прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў перанёс сталіцу Казахстана з Алма-Аты ў Акмолу.
14 чэрвеня ААН ліквідавала ў Іраку хімічную зброю.
16 чэрвеня Швецыя пастанавіла збудаваць мост і тунель у Данію.
Ад 17 чэрвеня да17 ліпеня ў ЗША прайшоў 15 чэмпіянат свету па футболу. Бразілія перамагла ў фінале Італію, а трэцяе месца заняла зборная Швецыі.
21 чэрвкня ў Латвіі ўвялі закон, што каб атрымаць грамадзянства Латвіі, трэбабыло здаць экзамен з латышскай мовы. Не дазволілі па закону атрымаць латышскае грамадзянства былым ваеннаслужачым.
23 чэрвеня да абароны бежанцаў і каб ім памагчы Францыя скіравала ў Руанду свае войска.

24 чэрвеня на авіябазе Фэйрчайлд разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык Боінг В-52 «Стратофортрэсс». Згінула чатырох пілотаў ЗША.
26 чэрвеня прайшоў першы тур датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў ва Украіне. У другі тур увайшлі Леанід Краўчук (38,36%) і Леанід Кучма (31,17%).
27 чэрвеня ў Японіі ў горадзе Матсумота секта Аум Шырыквэ заатакавала газам жыхароў. Згінула 6 асоб, а некалькі асоб было скалечаных.

 
Працяг будзе ■

Komentarze

  1. I genuinely enjoy reading on this site, it holds good posts. „One should die proudly when it is no longer possible to live proudly.” by Friedrich Wilhelm Nietzsche.

  2. 8MkISz You can definitely see your enthusiasm within the work you write. The world hopes for more passionate writers like you who are not afraid to mention how they believe. At all times go after your heart.

  3. Meen also have to bee cynical, independent thinkers, aand instructed in their own exploration of
    whether hormone levels are affecting their well-being or not given the present environment
    of testosterone mass advertising coupled with permisskve prescribing of testosterone foor common, nonspecific, aging-related or
    inferior self care symptoms which might be totqlly independent
    of testosterone insufficiency.