Плёткі старой цёткі

pljotki-02Ад гэтых выбараў-дурыбараў ужо ажно моташна, таму пра вялікую палітыку не будзем, а лепш апавяду пра дробную нашу палітыку-паралітыку.
Карацей, быў тут у нас такі адзін гусь прыезджы ў Грэдэлях – рэзідэнт-дачнік, захацеў стаць мясцовым радцам. Хто ж ім быць ня хоча – пайшоў на сходку, грывай паківаў, грошы забраў і качаўся як той сыр у масле. Ну, але паколькі ў Грэдэлях яго хутка раскусілі, а я асабіста разнесла ягоныя ахвёры па ўсім Бельску, то ў нашай гміне ён стартаваць не мог. Нехта яму параіў паспрабаваць у суседняй гміне Рудцы. Той гарадскі, значыцца, узяў, прабіў на сваім джыпіэсе назву вёскі і паехаў туды подпісы збіраць, каб пасля вылучацца. За адзін подпіс, кажуць, цэлую палку каўбасы і дзве пляшкі гарэлкі даваў. Ніводзін жыхар яму, вядома, не адмовіў, а і так сабралася нешта каля трыццаці подпісаў. Ну, думае, мікраскапічная нейкая гміна, таму ўзяў і на ўсякі выпадак аб’ехаў яшчэ некалькі навакольных вёсак. Пасьля задаволены вярнуўся, вылез з мерседэса і ў адной маёй тамашняй сяброўкі пытаецца: „Бабуся, дзе ў вас тут Рада гміны? Подпісы мушу здаць”. А тая будзе казаць: „У Гайнаўцы, паночку, у Гайнаўцы…”.
Ну, карацей, вы ўжо самі здагадаліся. Чалавек нетутэйшы, неабазнаны, гміну Рудку з вёскай Руткай, Гайнаўскага павету, паблытаў. Здавалася б, нічога такога, а на каўбасе і гарэлцы, можна сказаць, прагарэў. Пазней дачу прадаў, некуды з’ехаў і больш мы таго палітрука не бачылі.
Гэля з Грэдэляў 

Komentarze

  1. mE9pbU I really liked your article post.Really looking forward to read more. Fantastic.

  2. hzsqLf Wow, this post is nice, my sister is analyzing such things, thus I am going to inform her.