Плёткі старой цёткі

pljotki-02Прачытала ў апошнім Часопісе, што будзе прэзентацыя кніжкі пра шаптух. Узяла падрыхтавалася, паехала на тую прэзентацыю, прыязджаю, заходжу ў хату, нікога няма. Праз пятнаццаць хвілін аднекуль вяртаецца баба Ганна. Кажу ёй:
– Нешта мала людзей прыйшло на тваю прэзентацыю.
– Цьфу на цябе, – кажа яна, – якую шчэ немач?
– Хіба ты не ведаеш, пра ўласную прэзентацыю? – Тут у пацверджанне сваіх словаў вымаю з-пад пахі Часопіс, прымружваюся і пачынаю чытаць: – Шэптам, пятніца, 18.00, 13 лютага, Бе-ла-сток…
– Ну бачыш, а ты ў Рутку прыперлася, – зарагатала баба Ганна.
– Во дурная, кажу, не дачытала! Убачыла твой здымак і гайда… да цябе… Дык а чаго ты яшчэ тут, калі прэзентацыя ў Беластоку?..
– Не дуры мне галавы. Ваду загаварваць будзеш?
– Буду, канешне, хіба ж я б толькі на прэзентацыю целяпалася?

Вяртаючыся аўтобусам у Грэдэлі, я дапёрла, што гэта была за прэзентацыя толькі тады, калі папіла зашаптанай вадзічкі. Проста калі першы раз той Часопіс чытала, то не мела пад рукой акуляраў, і чамусьці падумала што Vitalem Voranauem гэта нейкія зёлкі на лаціне, або, на худы канец, нейкі загранічны суплемент дыеты…

І чаго я ў тую Рутку толькі папёрлася? Ваду ж то і сама загаварыць магла, з хаты не выходзячы.

Гэля з Грэдэляў

Komentarze

  1. ZBtwAh to mind. Is it simply me or does it look like li?e some of

  2. Use of testostferone in women has been llinked to changes in cholesterol as
    wsll as conditions like acne and hirsutism, the excessive grfowth of
    hair, frequently on the face, back or torso.