Календарыюм (4/2015)

kalendarium-01Красавік – гадоў таму

180 – 9(21).04.1835 г. у Віцебску
нар. Ялегі Пранціш Вуль (сапр. Элегі Францішак Карафа-Карыбут), беларускі паэт. Удзельнічаў у студзенскім паўстаньні, за што быў сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыцьця правёў у Варшаве, дзе з Вінцэсем Каратынскім і Адамам Плугам стварыў беларускі гурток. Памёр у Варшаве ў 1880-ыя гады. Вядомы яго верш на беларускай мове „К дудару Арцёму ад над­дзьвінскага мужыка”.

155 – 7.04.1860 г. памёр Караль Падчашынскі (нар. 7.11.1790 г. у Жырмунах на Гродзеншчыне), архітэктар. Вучыўся ў базыльянс­кай школе ў Брэсьце і ў Крамянецкім ліцэі, у Акадэміі Мастацтваў у Пецярбурзе, у Францыі і Італіі, у  1819-1831 гг. узначальваў катэдру архітэктуры Віленскага ўнівэрсытэту, у 1838-1853 гг. жыў у маёнтку пад Несьвіжам, пазьней у Вільні і ў Варшаве. Па яго праектах пабудаваны м. ін. двары ў Жылічах, Яшунах, школы ў Бабруйску, Мазыры, гімназіі ў Слуцку і ў Сьвіслачы. Напісаў падручнік „Пачаткі архітактуры для акадэмічнай моладзі” т. 1-3 (1828-1857).

140 – 24.04.1775 г. на Беласточчыне нар. Якуб Забядэвуш Фалькоўскі, адзін з пачынальнікаў навучаньня глуханямых мове жэстаў, быў рэктарам піярскай школы ў Шчучыне, у 1817 г. адкрыў у Варшаве першую польскую школу для глуханямых. Памёр у Варшаве 2.09.1848 г.

135 – 14.04.1880 г. у Слуцку нар. Язэп Дыла, пісьменнік і культурны дзеяч. Закончыў Слуцкую гімназію (1898) і паступіў у Тартаўскі вэтэрынарны інстытут, у 1903-1904 гг. працаваў у рэдакцыі менскай газэты „Северо-Западный Край”, у 1906-1918 гг. у выдавецтвах Пецярбурга, Арэнбурга, Казані і Масквы. У міжваенны час працаваў у БССР – у Дзяржаўнай планавай камісіі, у Інстытуце Беларускай Культуры, у І Беларус­кім Дзяржаўным Тэатры (1925-1926 – дырэктар), быў членам Цэнтральнага Выканаўчага Камітэту БССР. У 1931 г. быў рэпрэсіраваны і высланы з Беларусі. Жыў і працаваў у Саратаве. Памёр 7.04.1973 г. Дэбютаваў у 1912 г. у „Нашай Ніве”. У 1981 г. выйшлі яго „Творы”.

130 – 14.04.1885 г. нар. Сымон Рак-Міхайлоўскі – настаўнік, грамадзкі, палітычны дзеяч, рэдактар, публіцыст, пасол Сойму, дзеяч Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады. Замардаваны НКВД у 1937 г.

125 – 12.04.1890 г. у вёсцы Шчорсы на Наваградчыне нар. Янка Нёманскі (сапраўднае прозьвішча Іван Пятровіч) – пісьменьнік, грамадзкі дзеяч. Расстраляны НКВД 30.10.1937 г.

115 – 15(28).04.1900 г. у Кушлянах памёр Францішак Багушэвіч (нар. 9(21).03.1840 г. у Сьвіранах на Віленшчыне), клясык беларускай літаратуры.

115 – 15.04.1900 г. у вёсцы Вялікія Азяраны (каля Крынак на Сакольшчыне) нар. Уладзімір Тамашчык (архіяпіскап Васіль) – выдатны грамадзка-рэлігійны дзеяч. Выпускнік у 1934 г. аграноміі Праскае Політэхнікі. У 1941-1944  гадах актыўна дзейнічаў у Беларускім Камітэце ў Беластоку. З 1944 г. у эміграцыі. У 1949 г. стаў манахам. Арганізаваў рэлігійна-грамадзкае жыцьцё, узначаліў Беларускую Праваслаўную Аўтакефальную Царкву. Памёр 9 чэрвеня 1970 г., пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансвіку каля Нью-Ёрку.

110 – 6.04.1905 г. у Кіеве памёр Іосіф Баранецкі (нар. у 843 г. на Гродзеншчыне), прыродазнавец, пэдагог. Закончыў Беластоцкую гімназію і прыродазнаўчае аддзяленьне Пецярбургскага ўнівэрсытэту (1886), з1873 г. прафэсар батанікі Кіеўскага ўнівэрсытэта, з 1903 г. – дэкан Фізыка-матэматычнага факультэта, аўтар „Курса батанікі для студэнтаў мэдыцынскіх факультэтаў” (1879).

105 – 6.04.1910 г. у Пецярбурзе (род паходзіў зь вёскі Агароднікі на Наваградчыне) нар. Барыс Кіта (Кіт), выдатны фізык, канструктар амэрыканскай ракетнай тэхнікі. Жыве ў Нямеччыне. Віншуем!

95 – 14.04.1920 г. у вёсцы Страшава (каля Гарадка на Беласточчыне) нар. Аляксей Карпюк – пісьменьнік, грамадзкі дзеяч. Памёр 14.07.1992 г. у Гародні.
80 – 16.04.1935 г. у Данейках каля Баранавіч нар. Анатоль Клышка, аўтар „Буквара”. Віншуем!

75 – 16.04.1940 г. у Яраслаў’і памёр Адам Багдановіч (нар. 20.03.1862 г. у Халапенічах каля Крупак), беларускі фальклярыст, этнограф і мовазнавец, бацька Максіма Багдановіча.

70 – 27.04.1945 г. БССР прынята ў склад членаў-заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

29 – 26.04.1986 г. наступіла трагічная катастрофа на Чарнобыльскай Атамнай Электрастанцыі, якая забрудзіля значную частку Беларусі.

25 – 5.04.1990 г. Вярхоўны Савет БССР аб’явіў дзень 26 красавіка днём чарнобыльскай трагедыі.

15 – 5.03.2000 г. трагічна памёр Мікола Ермаловіч (нар. 29.04.1921 г. у в. Малыя Навасёлкі каля Койданава на Меншчыне), выдатны беларускі гісторык. Аўтар між іншым фундамэнтальных кніг „Старажытная Беларусь”, „Беларуская дзяржава Вялікае Княства Літоўскае”.
Апрацавалі Лена Глагоўская
і Вячаслаў Харужы ■

Komentarze

  1. For example, in one study published in the journal PLoS
    One, an increased danger of heart attack was found in men younger than 65 with a history oof hearft disease,
    and in older guys even if they didn’t have a history of thhe disease.