Чаму беластоцкі ўніверсітэт пазбываецца выдатнай беларускай спецыялісткі?

imagesНашай сяброўцы, прафесар Лене Глагоўскай, так і не прадоўжылі дамову на працу ў Беластоцкім універсітэце. Ні рэктара, ні дэкана філалагічнага факультэту не пераканалі просьбы яе ўніверсітэцкіх сяброў ды інтэлектуалістаў з Беларусі (пад лістом падпісалася каля сотні навукоўцаў і публіцыстаў, пераважна з незалежніцкіх колаў). Цвёрдая непахіснасць рэктара здзіўляе, паколькі праф. Лена Глагоўская з’яўляецца выдатнай спецыялісткай у галіне гісторыі беларускай культуры, якая для ўніверсітэту ў Беластоку павінна быць вельмі важнай. Кіруючыя гэтай установай здаўна падкрэсліваюць, што даследаванне польска-беларускага памежжа і навучанне пра яго студэнтаў гэта козыр і гістарычны абавязак. І наогул – шанс існавання, бо іншыя польскія ўніверсітэты апярэджваюць Беластоцкі, калі гаворка пра навуковы ўзровень і прэстыж.

Безумоўна, наша рэдакцыйная сяброўка не была б вымушана шукаць сабе новай працы, калі б наша беларуская меншасць не была такая слабая і баязлівая. Таму не было каму заступіцца за нашу сяброўку. Нават калегі беларусы – прафесары аказаліся эгаістамі. Ім ужо добра, бо ва ўніверсітэце маюць стабільную працу, хаця для беларускасці не мае яна непасрэднага значэння.

Калі б Беластоцкі ўніверсітэт так лёгкадумна не пазбыўся таленавітай прафесаркі, мабыць, уцалела б і Кафедра беларрускай культуры. Лена Глагоўская, якая мае таксама другую навуковую ступень (габілітацыю), напэўна, была б добрым яе кіраўніком. З яе багатымі ведамі і кантактамі ў Беларусі і ў Польшчы магла б ператварыць кафедру ў важны асяродак таксама для нас як беларусаў. Без яе, на жаль, кафедру чакае хіба такі ж лёс як і беларускую філалогію. Значыць – ліквідацыя.

Можна быць спакойным, што Лена Глагоўская знойдзе сабе новае месца працы, пэўна, дзесьці ў Польшчы. Гэта будзе, аднак, страта для навуковага асяроддзя ў Беластоку і перадусім для нас, беларусаў. Бо як спецыяліст па паліталогіі будзе яна займацца іншымі справамі. Зразумела, з роднай Беласточчынай сувязей не парве і прынамсі ў Часопісе надалей будзе прысутнай.

Юрка Хмялеўскі

Komentarze

  1. Сумняваюся наконт „страты”. Перш за ўсё гэта страта лёгкіх дзяржаўных грошаў для „габілітаванай”. А калі ўжо заклікаеце да нейкай салідарнасці сярод беларусаў вакол гэтай пані, то як пракамэнтуеце яе пісьмо ў нядаўняй „Ніве” (42/2014), дзе Глагоўская ахвотна скарысталася дробнай памылкай ніўскай аўтаркі, каб гучна заявіць усім чытачам аб сваёй нібыта вялікай маральнай шкодзе. Я і мае сябры былі шакаваны, паколькі сярод сваіх уладзіць справу можна не так жорстка. Поспехаў на новым месцы працы!

    PS: А можа вы там у „Часопісе” – замест плакаць над чарговым беластоцкім дармаедам – хацелі б прысвяціць хоць адну старонку і напісаць пра тое, што без працы маладыя беларусы і як вырашыць гэтую праблему.

  2. Ewa Miś, kali hod tamu ja ū bielastockaj „Nivie” pračytala intrervju z saboj, to prosta byla ū šoku – žurmalistka „Nivy” skapiravala moj ulasny tekst аd 26,11, 2012 hoda na www,euromost,org, http://zestiest1.rssing.com/chan-1946616/all_p37.html (spasylka na majim facebooku ad 2.12.2012). Nijjakioj spasylki na pieršakrynicu nie bylo. Vy heta ličacie etyčnym? Tut dziaržaūnyje hrošy kamu treba zaplacili? I heta taksama drobnaja pamylka? Va ūsim sviecie aūtarskija pravy naležac aūtaru i heta šanujecca cyvilzavanym svietam. A kali niechta parušyū heta, to treba za heta niesci adkaznasc.

  3. Ewa Miś, kali hod tamu ja ū bielastockaj „Nivie” pračytala intrervju z saboj, to prosta byla ū šoku – žurmalistka „Nivy” skapiravala moj ulasny tekst аd 26,11, 2012 hoda na www,euromost,org, http://zestiest1.rssing.com/chan-1946616/all_p37.html (spasylka na majim facebooku ad 2.12.2012). Nijjakioj spasylki na pieršakrynicu nie bylo. Vy heta ličacie etyčnym? Tut dziaržaūnyje hrošy kamu treba zaplacili? I heta taksama drobnaja pamylka? Va ūsim sviecie aūtarskija pravy naležac aūtaru i heta šanujecca cyvilzavanym svietam. A kali niechta parušyū heta, to treba za heta niesci adkaznasc.

  4. Зусім не лічу гэтага этычным і добра ведаю, што сённяшняя Ніва гэта людзі, якія гадамі вучыліся, што хопіць штотыдзень абы-як зрабіць 12 старонак якога-небудзь тэксту без глыбейшага зместу, паколькі дзяржавы зусім не цікавіць купляе гэту газету хто-небудзь, ці не. Гэты тыднёвык ужо даўно жыве толькі дзеля яго спрадвечных аўтараў, а не для чытачоў. Вы мелі права быць усхваляванай і павінны трэснуць гэтым па іх дурнай галаве. І мяне таксама бянтэжыць, што такія парушэнні ёсць там нейкай нормай.

    Але сітуацыя з Л. Г. крыху іншая. Таму што яна і адносіцца да гэтай невялікай групы так званых „выдатных беларусаў”, якія сваю будучыню бачаць у вечнай дзяржаўнай дапамозе (гэтак жа, як і так званыя „журналісты” ў Ніве ды іншыя „прафесары” ў Беластоку, ад якіх карысць для звычайных беларусаў амаль НУЛЯВАЯ). У гэтай невялікай групе яе члены падтрымліваюць адзін аднаго, пішуць навуковыя „манаграфіі” або „рэцэнзіі” адзін пра аднаго і разам плачуць, калі камусьці пагражае „вызваленне” ад розных дзяржаўных датацый або зарплат. І менавіта тут дзіўная справа – агрэсіўна наступаць на тых, ад якіх потым будзеш патрабаваць падтрымкі, як вось здарылася цяпер. Тут справа ўжо не ў аўтарскіх правах, але ў тым, што аказалася, што нават сярод тых больш-менш 30-ці ўзорных падляшскіх датацыйных беларусаў няма ніякай салідарнасці. Дык тады якім правам „Часопіс” рыдае, што іх „сяброўка вымушана шукаць сабе новай працы”, бо „наша беларуская меншасць такая слабая і баязлівая”. А можа, нарэшце, трэба пагадзіцца з тым, што слабая не самая меншасць, а яе „выдатныя прадстаўнікі”?

  5. Does your blog have a contact page? I’m having a tough time locating it but, I’d like to send you an email. I’ve got some creative ideas for your blog you might be interested in hearing. Either way, great blog and I look forward to seeing it improve over time.

  6. Twb7Al Thanks for sharing, this is a fantastic article.Much thanks again. Cool.

  7. „That is a good tip especially to those fresh to the blogosphere. Brief but very accurate information… Thanks for sharing this one. A must read article!”

  8. Whether youu havce ddecided thnat testosterone therapy is ffor you,
    you can nevertheless take chrge of your prostate and sexual health with natural Nutritional
    supplements, especially if you’re concerned abnout enlarged prostate, prostate cancer,
    and hormones.

  9. One study found that taking no more than 300 milligrams of his supplement a day, might raise testosterone levels in older guys.