Успаміны з 1991 г. – Дзмітры Шатыловіч

us-03У ліпені папрасілі мяне ў ..Энергапраекце” ў Варшаве, каб я зрабіў ім дома праект аўтаматыкі для нейкай электрастанцыі. Я згадзіўся і тры тыдні меў працу дома і часта ездзіў ў бюро, куды аддаваў зробленыя мной рысункі чарцёжніцам і пасля здаў гатовы праект. У вольны час аглядаў я ў тэлебачанні хуткі распад СССР, калі савецкія рэспублікі СССР ставаліся незалежнымі дзяржавамі. Так паўстала пад канец года незалежная Беларусь. І сітуацыя ў Польшчы не была вясёлая. Інфляцыя была высокая – 60,4%, хоць меньшая чым у 1990 г. Замежны доўг Польшчы зменшыўся да 1990 г., аднак быў высокі – 48,4 млд. долараў ЗША і рос, а ў 1980 г. налічваў ён толькі 24, 1 млд. дол. ЗША. З чэрвеня да канца ліпеня беспрацоўе ў дзяржаве павялічылася з 8,4% да 9,4%. ,,Салідарнасць” траціла ў жыхароў аўтарырэт, які мела ў 1989 годзе.
1 ліпеня ліквідавалі Варшаўскі дагавор і савецкае войска выйшла з Венгрыі.
1 ліпеня ў СССР пачалася рэгістрацыя беспрацоўных.
4 ліпеня ад землятрусу ва Усходнім Тыморы згінула 23 асобы.
5 ліпеня польскі Сейм уводзіць закон аб усеагульным падаходным падатку ад грамадзян.
8 ліпеня ў катастрофе авіялайнера Дугласа ДЦ-8 у Саудаўскай Аравіі згінула 261 асоб.
10 ліпеня у Маскве прайшла інаўгурацыя першага прэзідэнта РСФСР Б. Ельцына на ўрачыстым пасяджэнні V з’езда народных дэпутатаў РСФСР.
15 ліпеня амерыканскае войска выйшла з паўночнага Іраку.
17-18 ліпеня на сустрэчу “вялікай сямёркі” капіталістычных дзяржаў у Лондане быў першы раз запрошаны прадстаўнік СССР, прэзідэнт М. Гарбачоў.
29 ліпеня РСФСР прызнала незалежнасць Літвы.
31 ліпеня ў Польшчы выпусцілі новую аўтамашыну Паланез-Каро
31 ліпеня ў Маскве прэзідэнт ЗША Джордж Буш і прэзідэнт СССР Міхал Гарбачоў падпіслі згоду на скарачэнне ў дзвюх дзяржавах стратэгічнай зброі. Згодна з дамовай кожная дзяржава мела ліквідаваць трэцюю частку дальнабойных ракет.

1 жніўня пачаліся ў Польшчы першыя арышты ў афёры ,,Art-B”. Расследаванне супраць уласнікаў суполкі ,,Art-В” Багуслава Багсіка і Анджэя Гансяроўскага вёў пачаткова сам нейкі службовы чыноўнік у банку і толькі ад 18 чэрвеня пачала яго весці пракуратура. Тады 31 ліпеня Б. Багсік і А. Гансяроўскі ўцяклі ў Ізраіль, які не хацеў іх выдаць Польшчы. Б. Багсіка ў 1994 г. затрымалі ў Швейцарыі і ў лютым 1996 г. швейцарцы яго перадалі Польшчы. І толькі ў лютым 1998 г. пачалі яго судзіць, Пракуратура абвінавачвае яго ў хабарніцтве, захопе з польскага банка бодьш чым 4,2 більёнаў старых польскіх злотых і захоп маёмасці суполкі вартасці 120 мільёнаў новых злотых, з якіх 35 мільёнаў. амерыканскіх долараў вывез ён у Ізраіль.
2 жніўня наступіў 42 старт у ЗША ( STS-43) у космас па праграме Спейс Шатл і 9 палёт у космас шатла Атлантыс з касманаўтамі Джонам Блахам, Майклам Бейкерам, Шэнонам Люсідам, Дэвідам Лоўм і Джэймсам Адамсонам.

8 жніўня ў Польўчы ў Ганбіне-Канстантынаве пры рамонце завалілася радыёвышка.
10 жніўня вярнуўся з Чыкыга ў Беласток муж маёй дачкі Ірэны Валянцін Пацэвіч і хутка пераехаў з усёй сям’ёй у новы дом на вул. Сатурна, і купіў пару грузавікоў і іншых машын, і стварыў фірму ,,Трансбуд”, якая з кожным годам стала павялічвацца.
13 жніўня з Кракава папа рымскі Ян Павел ІІ пачаў другую частку свайго 4-ага паломніцтва ў Польшчы, якое закончылася 16 жніўня.
19 жніўня ў СССР пачаўся ,,жнівеньскі путч” групы камуністаў на чале з віцэ-прэзідэнтам Ганадзіем Янаевым, якія хацелі адабраць уладу ад Міхала Гарбачова, калі ён адпачываў на Крыме і не дапусціць да распаду СССР. 19 жніўня па іх загадзе ў гадзіну 6.00 Севастопальскі полк заблакаваў дачу прэзідэнта Міхала Гарбачова ў Феросе і аб’явілі, што ў сувязі з хваробай М. Гарбачова яны стварылі Дзяржаўны Камітэт па Надзвычайным Становішчы і прэзідэнтам дзяржавы стаў Г. Янаеў. У Маскву ўвайшлі танкі. Супраць путчыстаў выступілі Б. Ельцын і жыхары Масквы і Ленінграда. Больш чым 100 тыс. жыхароў Масквы выйшла на вуліцу і салдаты адмовіліся ў іх страляць, і 22 жніўня путчыстаў арыштавалі і М. Гарбачоў прыляцеў у Маскву.
21 жніўня Латвія аб’явіла незалежнасць ад СССР.
22 жніўня Вярхоўны Савет РСФСР прызнаў Нацыянальны сцяг РСФСР бел-блакітна-чырвоны. З 1994 г. гэты дзень стаў дзяржаўным святам сцяга Расійскай Федэрацыі.
23 жніўня выйшаў Указ Прэзідэнта РСФСР аб спыненні дзейнасці Камуністычнай Партыі РСФСР.
24 жніўня у СССР М.Габачоў падаў сябе ў адстаўку з Генеральнага сакратара ЦК КПСС і аб’явіў аб самароспуску Камуністычнай Партыі Савецкага Саюза.
24 жніўня Україна аб’явіла незалежнасць ад СССР.
25 жніўня Баларусь аб’явіла незалежнасць ад СССР.
25 жніўня 12 незалежных дзяржаў света прызналі незалежнымі дзяржавамі Літву, Латвію і Эстонію.
25 жніўня Вярхоўны Савет Прыднястроўскай Малдаўскай ССР прыняў Дэкларацыю аб незалежнасці ПМССР.
27 жніўня Рэспубліка Малдова аб’явіла аб незалежнасці ад СССР.
29 жніўня Вярхоўны Савет СССР спыніў дзейнасць КПСС на ўсёй тэрыторыі дзяржавы.
31 жніўня Кіргізія і Узбекістан аб’явілі незалежнасцьі ад СССР.
2 верасня супольная сесія Нагорна-Карабахскага абласнога і Шаўмянскага раённага Саветаў пародных дэпутатаў аб’явіла стварэнне Народна-Карабахскай Рэспублікі (НКР) у межах Народна-Карабахскай аўтаномнай вобласці і населенага армянамі Шаўмянскага раёна Азербайджанскай ССР.
2 верасня ЗША прызналі незалежнасць Літвы, Латвіі і Эстоніі.
2-5 верасня ў Маскве прайшоў V і апошні З’езд народных дэпутатаў СССР.
4 верасня гораду Свярдлоўск у СССР вярнулі старую назву Екацерынбург.
5 верасня Польшча і Літва аднавілі дыпламатычныя адносіны.
6 верасня СССР прызнаў незалежнасць Літвы, Латвіі і Эстоніі.
6 верасня ўзброеныя чачэнскія сепаратысты ОКЧН у Чачні разагналі дэпутатаў Вярхоўнага Савета Чачэна-Інгушскай ССР.
6 верасня Ленінграду вярнулі старую назву Санкт – Пецярбург.
8 верасня Македонія аб’явіла незалежнасць ад Югаславіі.
9 верасня Таджыкістан аб’явіў незалежнасць ад СССР.
9 верасня Станіслаў Шушкевіч стаў старшынёю Вярхоўнага Савета Беларусі. Быў ён старшынёю да 26 студзеня 1994 г.
13 верасня наступіў 43 старт у космас у ЗША (STS_48) па праграме Спейс Шатл і 13 палёт у космас шатла Дыскаверы з касманаўтамі Джонам Крэйтанам, Кенетам Рэйтлерам,Чарлзам Гемарам, Джэймсам Бучлім і Маркам Браўнам. Палёт быў па заказу міністэрства абароны ЗША.
17 верасня Паўночная Карэя, Эстонія, Латвія, Літва, Маршалавы астравы і Мікранезія сталі членамі ААН.
19 верасня БССР паінфармавала Арганізацыю Аб’яднаных Нацый (ААН) , што змяніла назву на Беларусь.
23 верасня Арменія аб’явіла незалежнасць ад СССР.
26 верасня ў Румыніі пасля двухдзённай забастоўкі шахцёраў было выведзена на вуліцу войска. Урад з Петрэ Раманам пайшоў у адстаўку. Ад 1 кастрычніка новым прэм’ер-міністрам быў вызначаны Тэводар Сталожан.
27-27 верасня прайшоў у СССР апошні XXII Надзвычайны З’езд ВЛКСМ, які ліквідаваў арганізацыю камсамола.
1 кастрычніка Югаслаўская народная армія пачала штурм Дуброўніка і югаслаўскія самалёты бамбілі сталіцу Харватыі Загрэб.
2 кастрычніка СССР выпусціў у комас касмічны карабель ,,Саюз ТМ-13” з касманаўтамі Аляксандрам Волкавым (які вярнуўся на Зямлю 25 сакавіка 1992 г. з Сяргеям Каклёвым і Клаўсам Дытрыхам з Германіі) і Тохтарам Аўбакіравым з Казахстана і Францам Фібёкам з Аўстрыі, якія 4 кастрычніка прыстыкаваліся да касмічнай станцыі ,,Мір” і вярнуліся на Зямлю 10 кастрычніка 1991 г. на касмічным караблі ,,Саюз ТМ-12” разам з касманаўтам А. Арцыбарскім.
3 кастрычніка прыляцела з візітам у Польшчу прэм’ер- міністр Вялікабрытаніі Маргарэт Тэчэр.
5 кастрычніка ў катастрофе інданезійскага ваеннага самалёта Ц-130 Геркулес над Джакартай згінула 137 асоб.
15 кастрычніка парламент Босніі і Герцэгавіны прагаласаваў за незалежнасць ад Югаславіі.
16 кастрычніка у ЗША ў Тэксасе ў горадзе Кілін вар’ят застрэліў ў бары 23 асобы і сябе.
18 кастрычніка Азербайджан аб’явіў незалежнасць ад СССР.
18 кастрычніка прайшло апошняе пасяджэнне Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР.
20 кастрычніка на поўначы Індыі прайшоў землятрус. Згінула больш чым 2 тыс. людзей.
20 кастрычніка на пленуме Галоўнага праўлення БГКТ адышлі з Прэзідыума па сваёй волі сакратар Прэзідыума Ян Максімюк і члены Мікалай Бушко, Віталь Луба, Юры Каліна і Сакрат Яновія. А на месца намесніка старшыні ў Прзідыум быў уведзены Ян Сычэўскі, а на месца сакратара — Валянціна Ласкевіч, дайшоў яшчэ Хвёдар Галёнка. На XII з’ездзе БГКТ, 23 мая 1993 г. Янка Сычэўскі быў выбраны старшынёй Прэзідыума БГКТ, а Валянціна Ласкевіч сакратаром Прэзідыума БГКТ. Ад гэтага часу на кожным наступным з’ездзе БГКТ выбіралі Яна Сычэўскага старшынёй Прэзідыума БГКТ, а Валянціну Ласкевіч сакратаром Прэзідыума БГКТ.
На Беласточчыне яшчэ ў 1990 г. паўстала Беларускае Дэмакратычнае Аб’яднанне, як палітычная партыя. Перад выбарамі ў Польшчы ў Сейм і Сенат 27 кастрычніка, у другой палове 1991 г. сфармаваліся на Беласточчыне тры беларускія выбарчыя камітэты, якія разлічвалі на той самы электарат. Адзін выбарчы камітэт стварыла БДА, у які ўвайшлі ўсе беларускія арганізацыі апрача БГКТ. Другі выбарчы камітэт праваслаўных арганізаваў Яўген Чыквін і да трэцяга выбарчага камітэтэта левых дэмакратаў далучылася БГКТ. Яшчэ ў жніўні ў ,,Ніве” ўсе беларускія арганізацыі прывіталі пастанову Вярхоўнага Савета БССР аб незалежнасці Беларусі. На жаль, па прычыне разбіцця на тры групы, 27 кастрычніка ніхто з тых трох беларускіх выбарчых камітэтаў не быў выбраны ў Сейма і Сенат Польшчы.
27 кастрычніка прайшлі ў Польшчы выбары ў Сейм і Сенат. Было многа выбарчых камітэтаў, якія ў выбарах здабылі па некалькі дэпутатаў. Найбольш дэпутатаў – 21 атрымала Дэмакратычная Унія, а ,,Салідарнасць “ атрымала тады толькі 11 дэпутатаў. Цяжка было ў сувязі з тым стварыць новы ўрад. І толькі 21 снежня паўстаў урад з прэм’ер-міністрам Янам Альшэўскім.
27 кастрычніка Туркменістан аб’явіў незалежнасць ад СССР.
27 кастрычніка ў Чачні выбралі прэзідэнтам Джохара Дудаева.

Пад канец кастрычніка папрасіў мяне па тэлефоне мой сын з Чыкага, каб я сустрэў на аэрадроме ў Варшаве і прыняў да сябе на кватэру яго знаёмага з Чыкага беларуса Міхала Каленіка з жонкаю, якія прыляцяць самалётам у Варшаву, а пасля хочуць з Варшавы цягніком паехаць у Беларусь наведаць сваякоў М. Каленіка. Я з жонкай Нінаю сустрэлі на аэрадроме ў Варшаве Міхала Каленіка і яго жонку Марыю і забралі іх да сябе на кватэру. Яны пераначавалі ў нас дзве ці тры ночы. Памаглі мы ім купіць білет у спальным вагоне ў Беларусь (здаецца, кудысьці пад Нясвіж) і яны туды паехалі.

Як расказаў мне Міхал Каленік, ён нарадзіўся ў 1928 г. у Беларусі і ў часы нямецкай акупацыі быў членам Саюза беларускай моладзі. У 1944 г., калі падыходзіла Савецкая Армія да Беларусі, ён уцёк спачатку ў Нямеччыну, а пасля ва Францыю. Там папаў у польскую армію, а пасля з Англіі паехаў у Бразілію. Там пазнаў сваю жонку Марыю і з ёй пераехаў у ЗША ў Чыкыга, дзе мае свой дом па вул. Петэрсона і сына Аляксея.

Яны правялі на Беларусі амаль два тыдні, сустрэўся там Міхал са сваімі крэўнымі і знаёмымі і цягніком вярнуўся з жонкаю ў Варшаву да нас на кватэру, дзе чакаў больш чым тыдзень самалёта ў Чыкага. За гэты час мы паказалі ім у Варшаве цікавыя месцы, як Стары горад, парк і палац у Вілянаве і нейкія музеі. Міхал захацеў пабачыцца з праваслаўным мітрапалітам Васіліем і мітрапаліт прыняў у сваім кабінеце мяне і яго. Міхал таксама пажадаў сустрэцца з Юрыем Туронкам, спадарства Туронкі згадзіліся нас прыняць і мы наведалі іх у іх кватэры ў Варшаве. Перад адлётам у Чыкага 15 лістапада Міхал прасіў мяне выпісваць яму на адрас у Чыкага наш беларускі тыднёвік „Ніву”, а ён будзе нейкую суму долараў вяртаць майму сыну ў Чыкага. І я амаль год кожны квартал ездзіў у Цэнтраль ,,Руху” і выпісваў ,,Ніву” Каленікам і сабе. Аднак, калі сын мой паведаміў мяне, што Каленік перастаў плаціць яму за ,,Ніву”, то я перастаў яму аднаўляць падпіску. Нейкі час мы яшчэ перапісваліся.
2 лістапада Варфаламей І стаў праваслаўным патрыярхам Канстантынопаля.
6 лістапада ад паводкі на Філіпінах згінула больш чым 6 тысяч асоб.
12 лістапада інданезійская паліцыя застрэліла 270 асоб у Санта Круз у Дылі на Тыморы на могілках на пахаванні студэнта.
18 лістапада сербскае войска захапіла харвацкі горад Вукавар.
20 лістапада армяне збілі азербайджанскі самалёт МІ-8. Згінула 19 асоб.
24 лістапада наступіў у ЗША 44 старт у космас (STS-44) па праграме Спейс Шатл і 10 палёт у космас шатла Атлантыс з касманаўтамі Фрыдэрыкам Грэгорым, Тэрэнсам Хенрыксам, Джэймсам Восам, Сторым Масгрэйвам, Марыем Ранкам і Томасам Хененам.
25 лістапада прайшло ў Польшчы першае пасяджэнне выбранага Сейма і маршалкам Сейма выбралі Веслава Хшаноўскага з Хрысціянскага Аб’яднання, а маршалкам Сената Аўгуста Хелкоўскага з ,,Салідарнасці”.
26 лістапада Польшчу прынялі ў Савет Еўропы.
28 лістапада Паўднёвая Асетыя аб’явіла незалежнасць ад Грузіі.
1 снежня грамадзяне Украіны прагаласавалі за назалежнасць. Леаніда Краўчука выбралі прэзідэнтам дзяржавы.
1 снежня Нарсултан Назарбаеў быў выбраны прэзідэнтам Казахстана.
6 снежня сербы бамбілі Дуброўнік і Асіеку.
8 снежня ў Віскулях у Белавежскай пушчы сустрэліся Барыс Ельцын, Станіслаў Шушкевіч і Леанід Краўчук і падпісалі акт расфарміравання СССР і стварылі Супольнасць Незалежных дзяржаў. Калі Б. Ельцын па тэлефоне паведаміў аб гэтым прэзідэнта ЗША, то ён абяцаў ліквідаваць НАТА. Пасля НАТА яшчэ пашырылі.
10 снежня ў Горным Карабаху большасць насельніцтва прагаласавала за незалежнасць.
15 снежня на Чырвоным моры затануў егіпецкі паром. Згінула 476 асоб.
27 снежня Польшча прызнала незалежнасць Арменіі, Азербейджана, Беларусі, Расійскай Федэрацыі, Казахстана, Кіргізстана, Малдовы, Таджыкістана і Туркменістана.
У 1991 годзе у Польшчы была найбольшая смяротнасць, памерла 405700 людзей.
У Польшчы з кожным месяцам далей расло беспрацоўе, ад 9,4 % у ліпені да 12,2 % у снежні.
У другой палове 1991 г. дайшло да поўнага распаду і ліквідацыі СССР і Камуністычнай Партыі ў СССР. Дапамог яму путч Янаева. Супраць яго выступілі жыхары Масквы і Ленінграда, а пасля акт падпісаны ў Віскулях змусіў М. Гарбачова пайсці ў адстаўку з пасады прэзідэнта СССР. Б. Ельцын, каб не быць залежным ад М. Гарбачова, давёў да ліквідацыі пасады прэзідэнта СССР і Камуністычнай Партыі і распаду СССР, а пасля раздаў многа дзяржаўных прадпрыемстваў у прыватныя рукі, стварыў алігархаў.

Рускі паэт Уладзімір Гардлеўскі напісаў аб ім такі верш:

Кругом витали гарпии,
а лидер пил
и отдал олигархии
страну в распил.
Главарь семейству мзду давал,
божился вслух
и ложками выстукивал
по бошкам слуг.

У Польшчы эканамічная сітуацыя таксама была кепская: раслі беспрацоўе, карупцыя і бандытызм. Нейкія хітруны на эканамічных махінацыях багацелі, а рабочыя і сяляне бяднелі. З’явілася многа бяздомных людзей. Ля вакзала я бачыў кожны дзень вялікую чаргу людзей за дармовым супам. Пасля выбараў доўга не маглі стварыць урада. Даводзілі да банкруцтваў многія дзяржаўныя прадпрыемствы, каб іх танней прадаць замежным капіталістам, а тыя часта іх куплялі, каб іх ліквідаваць як канкурэнтаў. І таму беспрацоўе расло .

Komentarze