Плёткі старой цёткі

 

pljotki-02      Было гэта, значыцца, у купальскую ноч, хоць калі тая купальская ноч павінна адбывацца, дакладна ніхто ня ведае. У нашай вёсцы спраўляюць яе ў адну ноч, у суседняй у другую, быццам там нейкія грэгарыянцы заселі, а ня людзі. Дык вось значыцца, што ў тую купальскую ноч, якую я сама, хоць было і цемнавата, на ўласныя вочы бачыла.

На гэтым сьвяце народу было столькі, што і яблыку няма дзе ўпасьці. Хоць яблыкі яшчэ зусім зялепухі, між намі кажучы, але ўжо ж чарэшні сёлета ўрадзілі бы тыя ананасы. Стаю я, значыцца, над вадою, з суседкай маёй, Манькай, вачыма лыпаем, столькі прыежджых яшчэ ў жыцьці ня бачылі. Праз вогнішча ўжо маладзёж, значыцца, удоваль наскакалася, а некаторыя з мясцовых кавалераў 55+, гарэлкі набраліся так, што ім і бяз вогнішча ўсё нутро абсмаліла. Ой, а я зноў не пра гэта. Стаім мы, значыцца, з Манькай, а сярод прыежджых два асабліва цікавыя франты. У нас тут такія дагледжаныя, дальбог, ня водзяцца. Адзін быццам бы пісака нейкі, а другі з фотапаратам нейкім здаравезным на плячы, фатаграфіруець, значыцца, усё што шавеліцца. Фатаграфіруець бесталкова, бо і дзевак маладых, і баб бяззубых, усё без ладу і складу, стужку, карацей, марнуе. Стаім мы стаім, вянкі ўжо па рацэ паплылі і тут, значыцца, гэты пісаpljotki3-02ка, а я ж бы сваім вушам не паверыла, калі б мне гэта суседка Манька сваімі вушамі не пацьвердзіла, што той пісака раптам у таго фатографа паціху пытаецца, ці той бы яму ня супраць быў вяночак з вады вылавіць… Карацей кажучы, мы там з Манькай ледзь ад пераляку ў ваду і не пакаціліся.

Вось такія справы. Адным словам, не зьдзіўлюся, калі купальскую ноч скора ўдзень, замест ночы спраўляць пачнуць…

 

Гэля з Грэдэляў

Komentarze

  1. I simply couldn’t leave your website before suggesting that I really enjoyed the standard info a person supply in your guests? Is gonna be back ceaselessly to check out new posts