Плёткі старой цёткі (10/2014)

pljotki-02Не ведаю як такое, ды яшчэ недалёка ад нашых Грэдэляў, магло здарыцца, але ўсё ж здарылася і адматаць тое назад ужо няма як. Здарылася на сьвята суседняй вёскі, а каб мне пасьля вокны ў хаце не павыбівалі, дык казаць дзе гэта было дакладна ня буду.
Дзея адбываецца, значыцца, у намёце, за сцэнай. Звонку даносіцца бум-бум-бум, а ў намёце некаторыя ўжо ні бэ ні мя, ні божае імя. Сярод прысутных я, войт, солтысіха, бацюшка і некалькі іншых, як цяпер модна казаць, віп-пэрсонаў. Апрача гэтага панаехала нейкай „заграманічнай”, з выгляду прагрэсіўнай маладзёжы, але па гамонцы – бы тыя рэгрэсіўныя дэгенэраты. Як гэта вобразна кажа мая суседка Манька – дно і багавінне.
Дык вось сяджу я, слухаю што ў вялікім сьвеце адбываецца, ды раптам бачу, як адзін такі падазроны, барадаты хрундзель, з той прыежджай кaмпаніі, цішком вымае з кішэні нейкую пілюлю і спраўна шпурляе яе ў шклянку гарэлкі адной нашай мясцовай маладзіцы, якая і без гэтага ўжо добра асалавеўшая правісла над сталом. Я ўжо бяруся, значыцца, дзікі гвалт падымаць, як тут бы той чорт з лазы, зьяўляецца кіраўнік дома культуры, хапае тую чарку з пілюляй і адным рухам рукі ўлівае сабе ў горла. Ну, думаю, лепш тады памаўчу і пагляджу, чым тут усё скончыцца і хто каго гвалтаваць будзе.
І што б вы думалі там адбылося? Ніякіх гвалтаў, ніякіх так бы мовіць сэксцэсаў не атрымалася… Адно, што хвілін дзесяць пасьля гэтага, устаў той загадчык дому культуры і негледзячы на хісткія ногі і грувасткі язык, забацаў такую палымяную прамову на беларускай мове, што ў войта з солтысіхай ажно сьлёзы ручаём пацяклі. І нічога ў гэтым дзіўнага можа і не было б, калі б не той дробны факт, што кіраўнік дому культуры быццам бы каталік з-пад Сямятычаў і беларускай мовы ніколі ў жыцьці не чуў і тым больш не вывучаў.
Вось што, аказваецца, з чалавекам можа зрабіць звычайная, непрыкметная пілюля гвалту….
Гэля з Грэдэляў ■

Komentarze

  1. Excellent blog! Do you have any hints for aspiring writers? I’m planning to start my own blog soon but I’m a little lost on everything. Would you advise starting with a free platform like WordPress or go for a paid option? There are so many choices out there that I’m totally confused .. Any tips? Cheers!

  2. NsnI2s This is really interesting, You are a very skilled blogger. I have joined your feed and look forward to seeking more of your excellent post. Also, I ave shared your site in my social networks!

  3. Your doctor will then recommend the best potential testosterone replacdement therapy, usually testosterone
    cypionate intramuscular injections.